АБО (альбо) ГРАЙ, АБО (альбо) ГРОШЫ (скрыпку) АДДАЙ
Граць, незак., на чым. Дыял.— Тут: іграць на якім-н. музычным інструменце па заказу на вечарынцы, на вяселлі і пад.
Скрыпка — самы высокі па тэмбры і дыяпазоне струнны смычковы музычны інструмент. На Беларусі яшчэ ў XIV ст. былі пашыраны трохструнныя смычковыя інструменты пад назвай “скрыпіца”, “скрыпель”. Першыя ўпамінанні пра скрыпку ў беларускіх пісьмовых помніках (XVI ст.) сустракаюцца амаль на сто гадоў раней, чым у рускіх, і з’яўляюцца аднымі з найбольш ранніх у Еўропе. На Беларусі скрыпка вядома як у прафесійнай музыцы ( ужо ў XVIII ст.), так і ў народнай. Народныя музыкі часцей за ўсё карысталіся самаробнымі скрыпкамі (на ўзор фабрычных), а таксама так званымі “даўбёнкамі”— скрыпкамі, корпус якіх быў выдзеўбаны з суцэльнага кавалка дрэва. У народным побыце скрыпка была цесна звязана з традыцыйнымі земляробчымі і сямейнымі абрадамі, ігрышчамі, вечарынкамі. Багаты рэпертуар народных музыкаў ахопліваў разнастайныя па жанрах і формах найгрышы.
Скрыпка з’яўляецца адным з найбольш любімых музычных інструментаў беларусаў, своеасаблівым сімвалам народнай музычнай творчасці. Пра скрыпку на Беларусі складзены казкі, легенды, загадкі, песні; скрыпка згадваецца ў многіх прыказках, прымаўках. Вобраз народнага музыкі-скрыпача і яго скрыпкі яскрава адлюстраваны ў мастацкай літаратуры (“Сымон-музыка” Я. Коласа, “Страшная музыкава песня” М. Гарэцкага і інш.).
1. Альбо рабі тое, што робіш, як трэба, альбо не бярыся за справу наогул.
Гаворыцца, калі хто-н. не выконвае ўзятых на сябе абавязкаў.
— Па-гаспадарску, старшыня, робіш. Правільна. А пра твае клопаты ды.. трывогу мы ведалі, свінаркі казалі. Думаеце, не заўважаем, чым жыве чалавек? Заўважаем.— А
77 👁