ЯК КАРЫСТАЦЦА СЛОЎНІКАМ СКЛАД СЛОЎНІКА 1. У Слоўніку апісваюцца: — уласна беларускія прыказкі і прымаўкі, у якіх адлюстраваны сацыяльна-гістарычныя і культурныя асаблівасці жыцця беларускага народа, яго светапогляд і маральна-этычныя каштоўнасці, побыт і звычаі, напрыклад: або грай, або скрыпку аддай; не руш чужога і не бойся нікога\ ні села, ні пала, захацела баба сала; ці памёр Гаўрыла, ці яго скула задавіла; чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу, — нєвялікая колькасць прыказак і прымавак агульнага для ўсходнеславянскіх і польскай моў паходжання і ўжывання, якія вылучаюцца ў беларускай мове сваёй нацыянальна-культурнай семантыкай, наприклад: паспееш з козамі на торг; паперад бацькі ў пекла не сунься, — крылатыя выразы, якія паходзяць з мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў XIX — XX стст., напрыклад: калок свой мілейшы, як чужыя клямкі (Францішак Багушэвіч); людзьмі звацца (Янка Купала); мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы (Якуб Колас). Амаль усе моўныя афарызмы, якія змешчаны ў Слоўніку, адзначаюцца ў іншых слоўніках і зборніках беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў. 2. Дадатак да Слоўніка прызначаны дапамагчы лепшаму засваенню змешчаных у ім моўных афарызмаў, а таксама зрабіць сам Слоўнік больш зручным у карыстанні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁