ломе спяць і зубамі ішчуцца",— Гэта чаго? Чаму гэта? — Забабонная. Верыць, што "пра воўка размова, а воўк у хатку". А колісь так усе людзі баяліся. Вось і назвалі звера, "той, хто мед ведае", мядзведзь (У. Караткевіч. Былі ў мяне мядзведзі). Адпав. у руск.: ВСПОМНИШ Ь (помянешь) ЧЁРТА — ОН И ПОЯВИТСЯ; ПРО ВОЛКА РЕЧЬ, А ОН НАВСТРЕЧЬ. 2. Тое, што і ПРА КАГО ЗВОНЯЦЬ, ТАГО І ЧЗРЦІ ГОНЯЦЬ. — Ой, гэта, пэўна, Сярожа, — спахапілася Таня.— Ён заўсёды так стукає. — І кінулася адчыняць дзверы. У сенях пачуліся прыцішаныя галасы, і дераз парог у кухню пераступіў Сяргей. — Пра воўка памоўка, а воўк і сам тут,— выказаў сваю радасць прымаўкай Максім, вітаючыся з Сяргеем. — Дачакацца цябе не маглі (М. Машара. Крэсы). ПРА КАГО'ЗВОНЯЦЬ, ТАГО I ЧЭРЦІ ГОНЯЦЬ Званіць, незак. Перан— Тут: нагаворваць на каго-н.; гаварыць пра каго-н. Чорт - гл. БАГАТЫМ (багатаму) ЧОРТ ДЗЯЦЕЙ КАЛЫША (гл. таксама ЧЫМ ЧОРТ НЕ АРАЎ, ТЫМ I СЕЯЦЬ НЕ СТАЎ). Чэрці гоняць к а г о. Праст — Калі хто-н. не да месца, не ў пару прыходзіць, з'яўляецца; наогул нехта ідзе. Каго згадаєш, той неўзабаве на вочы і трапіцца. Гаворыцца пра таго, хто паяўляецца там, дзе пра яго толысі што ішла размова. Толькі ён [Кузняцоў] адышоўся ад кароўніка, як убачыў, што Паўлюк бяжыць проста да яго з-за свірна. "Пра каго звоняць, таго і чэрці гоняць..."— усміхнуўся Кузняцоу, успомніўшы прыказку, якая бытавала ў Заброддзі (І. Пташнікаў. Чачык). Адпав. у руск.: МАТЬ О СЫ НЕ, А ОН ЛЁГОК НА ПОМИНЕ
Дадатковыя словы
зяўляецца, кагозвоняць
5 👁