Гэта сыравежка звычайна мясцовымі жыхарамі называецца сыраежка, сыравежка, сураежка, суравежка, а таксама як і сыравежка-саладуха. Магілёўская вобл.: блеклая сураежка, бляклая сураежка (Слаўгарадскі р-н). Апісана на с. 116. Мал. 216.
Расце ў ігліцавых і мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца свежая, салёная.
Сыравежка шэрая, сівулька — R. grisea (Secr.) Gill.; сыроежка серая (сям. Сыравежкавыя).
Брэсцкая вобл.: сівачка (Іванаўскі р-н), прэбалатаха (Драгічынскі р-н). Гомельская вобл.: сівулька (Лельчыцкі р-н). Мінская вобл.: прыбалатуха (Салігорскі р-н). Магілёўская вобл.: сівая сыраежка, суваваценькая суравежка, сівулька, сіўка, серая сураежка, бляклая суравежка (Слаўгарадскі р-н). Апісана на с. 120. Мал. 232.
Расце ў ігліцавых і мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца свежая, салёная.
Сядловіца кучаравая — Helvella crispa Fr.; лопастник курчавый (сям. Сядловіцавыя).
Мясцовыя назвы не выяўлены. Апісана на с. 60. Мал. 4.
Расце ў лісцевых і мяшаных лясах, па хмызняку на глебе. Пладаносіць у маі — чэрвені, верасні. Спажываецца пасля 5–6 месячнага сушэння на паветры, адвараны, без адвару (булёну).
Таўкачык веснавы — Verpa bohemica (Krombh.) Schroet.; шапочка сморчковая (сям. Смаржковыя).
Гродзенская вобл.: танканожка (Бераставіцкі р-н). Мінская вобл.: таўкач, таўкачык (Крупскі, Мінскі р-ны), стаўбунчык (Стаўбцоўскі р-н) Магілёўская вобл.: вясёлка, глухая вясёлка (Быхаўскі р-н): Апісана на с. 61. Мал. 9.
Расце ў лісцевых і мяшаных лясах на глебе. Пладаносіць у красавіку — маі (чэрвені). Спажываецца як сядловіца кучаравая.
Труфля* бялявая — Tuber borchii Vitt.; трюфель Борха, беловатый (сям. Труфлевыя).
Брэсцкая вобл.: грыбны цвет (Столінскі р-н). Апісана на с. 62. Мал. 11.
Расце ў глебе ў лісцевых і мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — лістападзе. Спажываецца пасля адварвання.
Труфля чырвона-рудая — Hydnotria tulasnei Berk. et Br.; гиднотрия Тюляна, трюфель красно-бурый (сям. Падтруфлевыя).
Гомельская вобл.: чорны баравік, чорны грыб, трухвель (Кармянскі р-н). Апісана на с. 61. Мал. 10.
Расце ў глебе ў хваёва-дубовых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як іншыя труфлі.
* Параўн.: "Труфлі паляшук не знае, пагэтаму і не шукае". Pietkiewicz, Iz. Polesie Rzeczyckie, Krakow, 1928, s. 15.
74 👁