Крупскі р-н), зялёнка (Капыльскі р-н), мядзведзь (Лагойскі р-н). Магілёўская вобл.: радоўка, вужоўка, вужыны грыб, жаўдзязны грыб, жаўцёзны грыб (Слаўгарадскі р-н). Апісана на c. 83. Мал. 98. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на хваёвых пнях i каля ix. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 217. Р адоўка-апёнька пры гож ая — T. decora (Fr.) Sing.; трихоломопсис красивый (сям. Радоўкавыя). Мінская вобл.: воўчы грыб, мышак (Лагойскі, Мінскі р-ны). Апісана на c. 83. Мал. 97. Расце ў хваёвых i мяшаных лясах, на хваёвых пнях i каля ix. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 218. Ружавянка веснавая — Entoloma verna Lundell; энтолома весенняя (сям. Ружавянкавыя). Віцебская вобл.: воўчы грыб, ваўчыны грыб, ваўковы грыб (Лепельскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н), мышак, паганка, дрэнны грыб (Чавускі р-н). Апісана на с. 91. Мал. 132. Расце ў ігліцавых i лісцевых лясах, у парках. Пладаносіць у красавіку — маі. Атрутны грыб. 219. Ружавянка выемкапластковая — E. sinuatum (Fr.) Kumm.; энтолома выемчатопластинковая (сям. Ружавянкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб, нічогі, дзікі, дзіч (Камянецкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісана на с. 92. Мал. 133. Расце ў шыракаліставых лясах. Пладаносіць у чэрвені — жніўні. Атрутны грыб. 220. Ружавянка садовая — E. clypeatum (Fr.) Kumm.; энтолома щитовидная (сям. Ружавянкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб, нічогі, дзікі, дзіч (Камянецкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Валожынскі, Мінскі, Смалявіцкі р-ны). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н), садовы мышак (Бялыніцкі р-н). Апісаны на c. 91. Мал. 131. Расце ў лісцевых лясах, парках, садах. Пладаносіць у маі — чэрвені, зрэдку ў жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 221. Ружавянка сапоравая — E. rhodopolium (Fr.) Kumm.; энтолома дымчатая (сям. Ружавянкавыя). Гэты грыб мясцовыя жыхары называюць воўчы, сабачы, мыгиыны, жабечы, паганы, благі, неядзімы грыб, нічогі казляк, вужоўка. Апісаны на с. 92. Мал. 134. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Атрутны грыб
1 👁