Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Краснапольскі, Крычаўскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі р-ны). Апісана на c. 129. Мал. 263. Расце на лясных ускрайках, на палянах i лугах у траве. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Спажываюцца маладыя пладовыя целы пасля адварвання, без адвару (булёну). 196. Похвіца прыгожая — Volvariella speciosa (Fr.) Sing.; вольвариелла красивая (сям. Стрэшнікавыя). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі, Смалявіцкі р-ны), сабачы грыб, ваўчыны грыб (Мядзельскі р-н). Апісана на c. 93. Мал. 139. Расце ў парках, садах i гародах, у лісцевых лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 197. Похвіца шаўкавістая, д у п л я н к а — V. bombycina (Fr.) Sing.; вольвариелла шелковистая (сям. Стрэшнікавыя). Мінская вобл.: дуплянка (Крупскі р-н). Апісана на с. 93. Мал. 138. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на ствалах дрэў, у дуплах, шчылінах у кары. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца як папярэдні грыб. 198. Пянёвік вухаваты — Panus conchatus (Fr.) Fr.; пан уховидный (сям. Дрэўнавушкавыя). Мінская вобл.: дрэўнае вушка (Крупскі р-н), вушкі (Пухавіцкі р-н), свіное вуха (Уздзенскі р-н). Апісаны на c. 77. Мал. 74. Расце ў дубровах ды іншых лісцевых лясах на пнях i ламаччы. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываюцца пасля адварвання маладыя пладовыя целы. 199. Пячурыца звычайная — Agaricus campester Fr.; шампиньон обыкновенный (сям. Пячурыцавыя). Брэсцкая вобл.: пячурка (Брэсцкі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі р-ны), пячорка, пачурыца, пячурыца, чапярыца, бэцька, чапурычка, просты казляк, казлячок, палевы грыб (Столінскі р-н), чарапіца (Іванаўскі, Івацэвіцкі р-ны), печурыца (Пінскі, Столінскі р-ны), белы каўпак, воўчанка, паплавянка (Пружанскі р-н), гнаянка (Баранавіцкі, Пружанскі, (Камянецкі, Маларыцкі р-ны), воўчанка, вужовік (Лунінецкі р-н), шахаён, шахіён, шапёнка (Столінскі р-н), шпінён, шпіон (Пружанскі р-н), шампіён (Ляхавіцкі р-н). Віцебская вобл.: бяляк (Глыбоцкі, Полацкі р-ны), гнаюўка (Браслаўскі р-н), гнаявік (Лепельскі, Сенненскі р-ны), стаптарка (Глыбоцкі р-н), паганка( Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Талачынскі р-ны), сабачы грыб (Пастаўскі р-н), курка (Сенненскі р-н, Бешанковічы), мышак (Сенненскі р-н), шампіён (Віцебскі, Докшыцкі, Полацкі, Пастаўскі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі р-ны), шампіон (Браслаўскі, Верхнядзвінскі р-н), шапіён (Бешанковіцкі, Браслаўскі, Лепельскі, Пастаўскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі р-ны), шпіён (Бешанковіцкі, Гарадоцкі, Сенненскі, Шумілінскі р-н), шампаньён, шампіньён, шафіён (Браслаўскі р-н), чампіён (Докшыцкі, Лёзненскі, Сенненскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вольварйелла, пячўрыца
2 👁
 ◀  / 440  ▶