Старонка 165
◀ / 440 ▶
Мінская вобл.: гнаявік лахматы, навознік, благушка (Смалявіцкі р-н). Звычанна яшчэ гнаявік белы мясцовымі жыхарамі называецца воўчы, сабачы, жабечы грыб, мышак, вужоўка, паганка. Апісаны на с. 101. Мал. 164. Расце ў садах, парках, на палях і лясных ускрайках у траве. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Спажываюцца маладыя пладовыя целы пасля адварвання, без адвару (булёну). Алкаголь не ўжываць! 54. Гнаявік зіхоткі — C. micaceus (Fr.) Fr.; навозник мерцающий (сям. Гнаевіковыя). Гнаявік зіхоткі мясцовыя жыхары традыцыйна называюць грыб воўчы, ваўковы, сабачы, мышыны, жабскі, дзікі, дурны, дрэнны. Апісаны на с. 100. Мал. 163. Расце ў лясах, парках і садах на пнях і каля іх, на ламаччы. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Спажываецца як гнаявік белы. 55. Гнаявік каронаэерлевы — C. angulatus Peck; навозник корончатоспоровый (сям. Гнаевіковыя). Брэсцкая вобл.: пажарка (Брэсцкі р-н). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб, мышыны грыб, мышак, воўчы грыб (Лепельскі р-н). Гомельская вобл.: пажарка (Лельчыцкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н), пажарка (Нясвіжскі р-н). Магілёўская вобл.: пажарка (Клімавіцкі р-н), пажарнік, палявы грыб (Чэрыкаўскі р-н). Апісаны на с. 100. Мал. 162. Расце на старых вогнішчах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 56. Губа авечая, бяляк — Scutiger ovinus (Fr.) Murr.; трутовик овечий (сям. Губавыя). Брэсцкая вобл.: авечы грыб (Івацэвіцкі р-н). Мінская вобл.: бяляк (Капыльскі р-н). Апісаны на с. 64. Мал. 22. Расце ў ігліцавых, пераважна яловых лясах, сярод імхоў. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля папярэдняга адварвання, толькі маладыя грыбы. 57. Губа парасоністая, грыб-баран — Polypilus umbellatus (Fr.) Bond. et Sing.; полипил зонтичный (сям. Зрослагубавыя). Брэсцкая вобл.: скрыпель (Лунінецкі, Столінскі р-ны), скрыпень (Ганцавіцкі, Пінскі р-ны), горах (Драгічынскі р-н), орэх (Пружанскі р-н). Віцебская вобл.: гарун (Шаркоўшчынскі р-н). Гомельская вобл.: скрыпель, скрыпень (Буда-Кашалёўскі, Добрушскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Кармянскі, Мазырскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі р-ны і Рэчыцкае Палессе — Moszycski, 1928, с. 24), губа (Ельскі р-н). Мінская вобл.: скрыпель, вуха (Бярэзінскі, Барысаўскі, Салігорскі р-ны), губяк (Бярэзінскі р-н). Магілёўская вобл.: скрыпель, скрыпень, скрыпапель (Быхаўскі, Слаўгарадскі р-ны), бумак, мумак, мумка, мумкель, мамкель, мумака, мумашка, гумак (Клімавіцкі, Краснапольскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі р-ны), дубовік (Быхаўскі р-н). Апісаны на с. 64. Мал. 23.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 440 ▶