Брэсцкая вобл.: кіслуха, мяккая (мняка) бабка (Столінскі р-н), м'якая бабка (Лунінецкі р-н). Віцебская вобл.: абабка, падбярозавік (Сенненскі р-н). Гродзенская вобл.: чырвонік (Дзятлаўскі р-н). Магілёўская вобл.: шлапіён, шапіён (Слаўгарадскі р-н). Апісаны на с. 70. Мал. 49. Расце ў розных лясах каля бяроз. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца як папярэднія грыбы. 35. Гаёвік-абабак чорны — L. scabrum (Fr.) S. F. Gray f. melaneum (Smotl.) Skirgieiio; подберезовик черный (сям. Глызнікавыя). Брэсцкая вобл.: чорная бабка (Пінскі р-н), чорненькая бабка (Іванаўскі р-н), руды беразняк, рудаваты беразняк (Кобрынскі р-н). Віцебская вобл.: грыбок*, бабка, ляднік**, леднічок (Сенненскі, Талачынскі р-ны), чорны грыб (Віцебшчына — Никифоровский, 1895). Гродзенская вобл.: паддубнік (Ваўкавыскі р-н). Мінская вобл.: чорная бабка (Смалявіцкі р-н), чорны грыб — жывы або сушаны падабабак (Клецкі, Уздзенскі р-ны), чорнагаловік — 'падбярозавік' (ТСБМ, т. 3, 1979, с. 515), бабка (Капыльскі р-н), бабачка (Маладзечанскі р-н), ляднік, лядняк, леднічок (Барысаўскі, Крупскі р-ны). Магілёўская вобл.: чорны грыб (Горацкі р-н; б. Магілёўская губ.— Чоловский, 1882), чарненькі грыбок (Мсціслаўскі р-н), ляднік, леднічок (Барысаўскі, Бялыніцкі р-ны), Апісаны на с. 70. Мал. 48. Расце ў забалочаных хваёва-бярозавых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як інакшыя абабкі. 36. Гаёвік-асавік белы — L. aurantiacum (Fr.) S. F. Gray f. percandidum (Vassilk.) Skirgieiio; подосиновик белый (сям. Глызнікавыя). Брэсцкая вобл.: падасінавік — крыху святлейшы за краснагаловіка (Бярозаўскі р-н), бабка (Іванаўскі, Столінскі р-ны), падбярозавік (Столінскі р-н), бярэзавец (Драгічынскі р-н). Гомельская вобл.: абабак*** (Лоеўскі р-н). Гродзенская вобл.: белы падбярознічак (Шчучынскі р-н). Мінская вобл.: бабка (Уздзенскі р-н). Апісаны на с. 71. Мал. 53. Расце ў ялова-дубовых лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца свежы, марынаваны, сушаны. 37. Гаёвік-асавік дуброўны — L. aurantiacum (Fr.) S. F. Gray f. quercinum (Pilat) Skirgieiio; подосиновик дубравный (сям. Глызнікавыя). * Звычайныя мясцовыя жыхары адрозніваюць грыбок, ляднік і бабка, абабак. Тонканогі падабабак з цвёрдай цёмнай (чорнай) шапачкай (галоўкай) — «грыбок, ляднік — не лупіцца скурка, цвёрды, як зварыцца, не разварыцца, не раскісае, як іншы абабак» (в. Чудзькі Сенненскага р-на, в. Сцюдзянец Касцюковіцкага р-на). ** Назвы гэтага кораня паходзяць, відаць, ад ляда 'расчышчанае месца пасля высякання лесу' (Крывіцкі, Цыхун — вусна). Мяркуем, што назвы тыпу ляднік, леднічок узніклі ад летнік 'грыб, які ўраджайны ўсё лета', што 'ляднік расце на холодным месцы, дзе блізка ў грунце падыходзіць вада, а на паверхні вечарамі халаднавата; абабак расце ў забалочаных лясах і на балотах'. *** У літаратурнай мове 30-х гадоў назва абабак ужываецца ў значэнні 'падасінавік' як тэрмін. Назвы абабак, бабка 'падасінавік' адзначаюцца ва ўкраінскай мове і ў палескіх гаворках Украіны, а таксама ў гаворках Прыамур'я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁