Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Мясцовыя назвы як у № 39. Апісаны на с. 71. Мал. 52. Расце ў дубровах i грабавых лясах з дубам. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як папярэдні. 38. Гаёвік-асавік жоўта-руды — L. aurantiacum (Fr.) S. F. Gray f. rufescens (Konr. ех Vassilk.) Skirgieiio; подосиновик желто-бурый (сям. Глызнікавыя). Віцебская вобл.: жаўтляваты падасінавік (Сенненскі р-н). Гродзенская вобл.: баравік (Гродзенскі р-н). Мінская вобл.: жоўты краснагаловік (Маладзечанскі р-н). У мясцовасцях існуе размежаванне: падасінавік жоўта-буры, з жоўтай галоўкай называць падасінавік, a з чырвонай шапкай — краснагаловікам. Апісаны на c. 71. Мал. 54. Расце ў ігліцавых мяшаных лясах каля асінаў. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Спажываецца як папярэдні. 39. Гаёвік-асавік* чырвона-руды — L. aurantiacum (Fr.) S. F. Gray f. aurantiacum\ подосиновик красно-бурый (сям. Глызнікавыя). Брэсцкая вобл.: краснюк (Брэсцкі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Іванаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі р-ны), краснік (Брэсцкі р-н), краснючок (Пружанскі, Столінскі р-ны), к/?аснюх:(Маларыцкі, Пінскі р-ны), краснагаловік (Баранавіцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Пружанскі, Столінскі р-ны), краснагаловец (Брэсцкі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі р-ны), краснагаловічак (Івацэвіцкі р-н) краснагалавец (Столінскі р-н), савяк, савячок (Баранавіцкі р-н), саўяк (Івацэвіцкі, Лунінецкі, Маларыцкі р-ны; Палессе — Tamacki, 1939, карта 136), асовік (Столінскі р-н), асаўяк (Маларыцкі р-н), падасінавік (Бярозаўскі, Лунінецкі р-ны), падасіннік (Ганцавіцкі, Камянецкі, Столінскі р-ны), падасеннік (Іванаўскі р-н), падасінавы (Ганцавіцкі р-н), бярэзавец (Драгічынскі р-н), падбярэзнік (Бярозаўскі р-н), бярэзавік (Столінскі р-н), падомшняк, сіпяўка (Іванаўскі р-н), кошка (кэшка) — вельмі старое пладовае цела (Івацэвіцкі р-н). Віцебская вобл.: падасінавік, падасінавічак (паўсюдна), падасіннік, падасінік (Браслаўскі, Лёзненскі, Полацкі, Сенненскі р-ны), чырвонагаловік (Пастаўскі р-н), краснагаловік (Браслаўскі, Мёрскі р-ны), падасіняк, падасінаўка (Браслаўскі р-н), маскаль (Бешанковіцкі р-н), лапшук, лапшучок (Пастаўскі р-н), красны грыб, з краснай галоўкай (Суражскі пав. Віцебскай губ.— Романов, 1898), сушонка (Браслаўскі р-н), сушонік (Пастаўскі р-н). Гомельская вобл.: падасінавік (Буда-Кашалёўскі, * Назва асавік (i іншыя яе формы) як адзіная ў актавай мове XVII ст., як кампактная пашыраная цяпер на Случчыне i суседніх мясцовасцях РБ i як узятая ў сінанімічны рад за наменклатурны тэрмін у В. Ф. Купрэвіча— усё гэта паслужыла асновай для вылучэння яе за афіцыйны наменклатурны тэрмін замест пашыранага, відаць, прышлага, субстытуцыйнага наймення падасінавік. Хоць лакальна назва падасінавік ёсць, дзе з'яўляецца i адным мясцовым тэрмінам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
3 👁
 ◀  / 440  ▶