ПАСОВІШЧА агульн. абразл. Непаважаны чалавек. Стасік з Курачак — пасовішча, а не мужчына, страх на яго глянуць, а не толькі жыць з ім. Волма.
ПАСОЛЬ ж. Фасоля. У гэтым годзе мароз быў, пасоль некалькі раз садзілі ды і агуркі, муся, таксама. Хожава.
ПАСТАР м. Пастух. Поп паглядзеў на торбачку і кажа: «Я — не пастар, не буду хрысціць, бо мала прынеслі». Кінуў і пайшоў у другі пакой. А дзіця плача, маткі ж німа Рудня.
ПАСЦІ зак. Прапасці. Ездзілі ў Ліду, ездзілі ў Вільню, а з Вільні пяшком каровы вялі, акурат перад гэтым у мяне карова пала. Рудня.
ПАСЫ мн. Від узора, якім ткалі пасцілкі. Якую аснову зробіш, то такі ўзор і вытчаш. Узоры красівыя былі: і ў пасы, і ў клетачку, і ў абгародачку. Рудня.
ПАСЯДЗЕЛЬНІК м. Сядзенне. З нялюбым дзедам сядзела, ні з ім пасядзельнік, ні з ім пагукальнік. Ладасна.
ПАТАЛАХ м., абразл. Несумленны, нячэсны чалавек. У Лазучончыхі, яе суседкі, мужык — вот паталах! Яна да дачкі ў госьці ездзіла, а ён узёў хазяйства ўсё яе рашыў, каб яна не ведала. Прыехала — анёж вуглы пустыя і мужыка німа. Краснае.
ПАТОМЫКА прысл. Потым, пасля. Патомыка падрасла, прала кудзельку, кросна. Хожава.
ПАТРАФІЦЬ зак. Дайсці куды трэба. Баба адна тут у прочкі хадзіла, узяла й заблудзілася і дамоў ніяк не патрафіць. Ходзя і шукая: «Здэцца ж, ад Дароты — першыя вароты, ад Ігната — другая хата. Кузёмка, а Кузёмка, адчыні! я твая жонка.» — «Ідзі,
86 👁