ПАРУШЭНЕЦ м., бат. Астрачал, куравай. Забаліць яму жывот, нарве парушэнца, напара і паправіцца. Хожава.
ПАРЦІЗАНКА ж. Спагадл. Партызанская барацьба, партызанскі рух. Пытаецца: «Можна парцізанку арганізаваць?» Хожава.
ПАРЦІЛЯВАЦЬ незак. Размяркоўваць. Ішчэ як калхоз тутака быў, прышлі мы на работу, нарэсьця брыгадзір прышоў і папарціляваў нас на работы. Мяне дык з аднэй бабай каноплі рваць паслаў. Краснае.
ПАРЦЯНКОВЫ прым. Парцяны. Надзяеш, бывала, чысцейшую нажутку, спадніцу простую парцянковую, лапці лепшыя абуваеш і сустракаеш сватоў. Ляшчынск.
ПАСА ж. Вялікая бочка для збожжа. У пасу некалі ссыпалі зярно. Навагрудскі р-н.
ПАСЕІ мн. Абдзіркі — пры ачышчэнні збожжа на крупадзёрцы. Крупы можна рабіць і дробныя, і буйныя. А пасеі, іначай — абдзіркі, ідуць асобна. Рудня.
ПАСЁЛАЧАК м. Невялікі ўчастак пад хату і агарод. Мы разам жылі на той бок ракі да вайны. А ўжо потым узялі тут пасёлачак. Рудня.
ПАСІЛАК прысл. Пад сілу. Сама пасілак мне есці яйка — і тое ня ем, няможна. Волма.
ПАСКІПАЦЬ зак. Пашчапаць. Толькі выйшлі, а тут як бухнула — і ёй у вісок, і ручку паскіпала. Ліпна.
ПАСКУРАЦЦА незак. Хваліцца. Якуціха паскураіцца сваім здароўем, многа мае яго залішне. Волма.
83 👁