Старонка 55
◀ / 177 ▶
ІСТОПКА ж. Памяшканне для захавання гародніны зімою. У вялікія маразы носім у істопку вядро з гарачым вуголлем, каб абагрэць трохі. Слабада. К КАВЭНЧЫЦЦА незак. Плакаць, енчыць. Слабада. КАГАЛАМ прысл. Гуртам, разам. Узаўтро Сёмуха, зноў Мікітавыя кагалам сабяруцца. Навагрудскі р-н. КАДАЎКА ж. Кадушка. У каго кубел, у каго кадзь, у каго якая пасудзіна, кадобчыкі былі, кадаўкі. Кукалеўка. КАДОБЧЫК м. Выдзеўбленая з дрэва бочачка. Агуркі салю кожны год: бяру кадобчык, лажу агуркі, соль, заліваю вадой і ўся прамудрасць. Кукалеўка. КАДРЫЛЬ м. Кадрыля. І кадрылі былі, адзін вялікі кадрыль, у восем пар, другі малы — толькі чатыры пары. Волма. КАЕТ м., уст. Сшытак. Лепш схадзіця пад кантору, вазьміця каеты пад руку і стойця. Хожава. КАЖАРКА ж. Кароткі жакет на ваце. Кажаркі некалі шылі з дрэньненькага матэрыялу, на ваце і з каўнерыкам. Болей корт куплялі. Наш Бладзя надта ж добрыя шыў кажаркі, усіх абшываў. Краснае. КАЖДАН займ. Кожны. Жыў пан і любіў казкі слухаць, ды каб каждан дзень новую. Волма. КАЗА ж. Невялікія кароткія сані. Мусі у Піліпа каза ёсьціка, трэба пазычыць, муку зезьдзіць забраць у магазіне. Краснае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 177 ▶