ЗАШЧЫРАЦЬ зак. Засохнуць (пра расліну). З Волькі Гярдуцянскай гаспадыня, як ад пустой печы засланка. Летась як пасадзіла грады, так і застала. Зашчырала ўся расьліна, ні капусткі, ні агурочка — нічога не мела. Дзе ж, не палівала ніколі. Краснае.
ЗАШЭЎКА ж. Вытачка. Бяры ў зашэўку, каб фігура была. Хожава.
ЗБАЧЫЦЬ зак. Убачыць, згледзець. Божа, божа, збач жа, звідзь жа ўсё гэта. Налібокі.
ЗБЛАЖЭЦЬ зак. Стаць благім у характары. Але і добры муж, бывае, зблажэе, адурачыцца. Хожава.
ЗБЛЫТЭЖЫЦЬ зак. Збіць. Узяў пастронак і так ужо яго зблытэжыў. Хожава.
ЗБОЦЬКАЦЬ зак. Абы-як зрабіць. Сяк-так збоцькаў — абы трымалася. Мурожніца.
ЗБЫТКАВАЦЦА зак. Смяяцца з каго-небудзь празмерна, незаслужана крыўдзячы. Хожава.
ЗБЭСЦІЦЬ зак., груб. Абняславіць, абгаварыць. Ганніну дачку сусём збэсьцілі, дык на сабаку не варта. А ўсё праз маці, кажуць, у маладосьці гэткая была. Проўду кажуць, што якая калодка, такая і дошка, якая матка, такая і дочка. Краснае.
ЗБЯЁДКАЦЬ зак. Згубіць, страціць што-небудзь. А бо-о, на якіх вы казлох дровы рэжаце, такія крывыя. Я б іх даўно зьбяёдкала. Добрая ў вас натура, што вы іх не зьбяёдкаеце. У мяне б цярпення не хваціла мудыкацца. Краснае.
ЗВЯРНУЦЦА зак. Выйсці з цяжкага (фінансавага) становішча. Каб не прадаў парсюка — дык бы і не звярнуўся. Слабада.
ЗВЯСНЕЦЬ зак. Схуднець. (Параўн. выпетрыць.) Курачку была суседцы дала на яечкі пасадзіць. Дык яна мусіць сусём яе не карміла. Такая таўстая
83 👁