ЗАТАЎКА ж. Тлушч (масла, сала, алей) для кашы. Каша без затаўкі — гэта ўжо не каша. Слабада.
ЗАТКАЛА н., уст. Скрутак ануч для закрывання коміна. Ставіліся юшкі, а ў каго не было юшкі, заткалам закрывалі, таму часта пажары бывалі. Рудня.
ЗАТЫЧКА ж., перан., груб. Чалавек, які недарэчна ўмешваецца ва ўсякую справу. Ага, а як ты пабрэшашся, дак і ён тады пасунецца за табой, як затычка. Хожава.
ЗАЎЧАРЫ прысл. Заўчора. Прыехаў заўчары, будзе на вяселлі, дык вось мы і знаёмыя. Хожава.
ЗАЎЧЭСНЕ прысл. Заўчасна. Свіню заўчэсне закалолі, гэтак раптам есьці не ўзяла. А сланіна добрая была, цэлы кубел налажылі. Краснае.
ЗАФЭНДАЦЬ зак. Запэцкаць. Падлогу так зафэндала, што страх глянуць, і гэта мыцьцё называецца, паненка мыла. Волма.
ЗАХАЛАДЗІЦЬ зак. Прастудзіць. Прастудзіў пляўрыт, захаладзіў горла, не прагавора нічога. Хожава.
ЗАХВІЦЭННЕ н. Нервовая узбуджанасць, шок. Свякруха і сёстры ляглі ў захвіцэнні і заснулі, праўда сухарыкаў і ўсяго такога напяклі. Прывезлі маладую, а свякруха брык і абамлела. Рудня.
ЗАЦАГЛІЦЬ зак. Стаць як цэгла. Пасля дажджу была спёка, сонца, дык зямлю і зацагліла. Слабада.
ЗАЧАЎРЫЦЬ зак. Захварэць, занядужаць.
ЗАШАНАВАЦЬ зак. Берагчыся, асцерагацца, шанавацца, папярэджваць. 1) А пляўрыт гэты трэба зашанаваць, не прастудзіць. 2) А ў аднаго чалавека гнаявы пляўрыт быў. Зашанаваў яго, вылечыўшы, добра еў, добра адзяваўся. Хожава.
88 👁