Старонка 36
◀ / 177 ▶
ГУКАЦЬ незак. Гаварыць. Ты, дзеўка, нешта не тое гукаеш. Бірулі. ГУЛЬТАІЦЦА незак. Ленавацца, гультаяваць. Вот гультаяцца, рабіць ані не хочуць. Хожава. ГУЛЬНЯ ж. Вечарынка. У нас ё клуб. Калі якая гульня, то там поўна людзей. Рудня. ГУЛЯНКА ж. Вечарынка, забава. Раз у вёсцы гулянка была. Маладзёш стала збірацца с усіх вёсак. Хожава. ГУЛЯЦЬ незак. Танцаваць. А танцавалі ж ня гэдак, як цяпер. І хлопцы нашыя ўмелі добра гуляць. Рудня. ГУРЗАЛ м. Сухі камяк зямлі. Бывае, я на свайго крычу, што, як ты забаранаваў, адны гурзалы на полі, а Піліп як выбаранавае, дык ралля, як мак, нідзе гурзалочка німа. Краснае. ГУРЗАЛЛЕ н. Зборн. толькі ў адз. Гл. Гурзал. Гэны дзірван, як ні баранавоў Бладзя, усё адно не выбаранавоў. Не поле, а гурзалле адно і камянёў — ні прайсьці! Краснае. ГУСЯ ж. Гусь. Гусяняткі вывеліся. Тры раней, з курыцай ходзяць і, пазнейшыя будуць, гуся сядзіць на яйках. Рудня. ГЭНАМ прысл. Там. Тутака трохі мяхоў ускінула на вяроўку і гэнам, за хлявом, на плот ушчапіла. Краснае. Д ДАБРО м. Збожжа. Вярнуліся мы з лесу, а дома дабра амаль не засталося, што з сабой бралі, паелі, а што дома пакінулі, пакралі. Рудня.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 177 ▶