ГРУБА прысл. Тоўста. Я бяру батон. Адразаю. Намазваю маслам груба. Гэта ж харашо. Ракаў.
ГРУБА ж. Грубка. А гэтую кахлю, што на грубе, мы ў Красным куплялі. Хожава.
ГРУДЛІВЫ прым. Грудкаваты. Грудліва дарога, грудліва, варанога каня з ног збіла. Папкі.
ГРУДОК м. Воблака. Калі садзяць бульбу і на небе ёсць грудкі, то будзе бульба ўраджайная. Ляпешкі.
ГРУДЫ прым. Купісты. Паляцелі курачкі на грудое балота збіраць дзеткам золата. Арэшніца.
ГРУК м. Груган, крумкач. Аднаго разу бачыць — ляціць грук: «Гру! Гру!» Глядзіць гэта свякроў, што грук ляцеў і закуркаў. Мацкі.
ГРЫМОТЫ толькі ў мн. Раскацісты гром. Я вельмі люблю навальніцу з грымотамі і з перуном. Хожава.
ГРЭЧНЫ прым. Грэцкі. У нас кажуць: мука грэчная, крупы грэчныя. Кукалеўка.
ГУБІЦА ж. Мера даўжыні роўная 7 аршынам (4,97 м). Я наткала толькі тры губіцы, а Манька восем і не спачне. Навагрудскі р-н.
ГУБКА ж. Мера палатна або асновы на даўжыню сцяны. Я сама аснавала восем губак тонкага кужалю. І павесіла сушыць посьля. А сьвіня прыляцела — і да таго зблытала ніткі! Дык я на нагах не дастоіла, як убачыла. Уся мая праца прапала. Краснае.
ГУГОЛЬ м. Хвошч. Гуголь расьце на згон зімы, яго дзеці ахотня зьбіраюць. Як ёсьціка цялётка, надта ж добра яно гуголь есьць. Краснае.
ГУДЗІЦЬ незак. Абгаворваць.
А ці мой, ці не мой будзеш,
Нашто мяне, маладую, гудзіш? Бабцы.
86 👁