Круціцца, як вужака. Учора мы іх купалі, але што ж: хіба яны пасядзяць? Круцяцца, як вужакі. Рудня. Круця мірам, як чорт вірам. Вілейскі р-н. Лезе, як жаба на корч. Крупскі р-н. Лезе як чорт на ражон, a тады абіжаіцца. Волма. Лоб, як лятарня (лятарня — круглы ліхтар на слупе). Пружанскі р-н. Набраўся гарэлкі, як Цюрла гарбуза. Рудня. Набраўся як бот. Дык што ж, калі ён як бот набраўся, вочы заліў i прэцца. Рудня. Наліта гора ў мяне, як вока. Цераз берагі. Рудня. Нараві як ліхой скуле. Ворсаўшчына. Пражыў жыццё, як на свінні праехаў. Прудок. Прытаіся, як заяц пад мяжою. Грынявічы. Рада, як на сто каней уссела. Ратамка. Распусцілася, як пуга. (Дзе запісана — не пазначана). Рукі дрыжаць, як курэй краў. М. Валкалаша. Сказаў, як піць даў. Валожынскі р-н. Скручыўся, як чорт пад крыжам. Восава. Трэсці, як зялёны мак. Ратамка. Улюбіцца, як чорт у сухую грушу. Хожава. Упарты, як казёл. Грынявічы. Уплятаць, як за сямёх дурных. Волма. Харашо адзета, аж плыве ўсё на ёй. Волма. Харош, як свіння ў дождж. Мялешкі. Ходзіць, як блудная авечка. Залацеева. Ходзіць, як пава. Залацеева. Ходзіць, як падмецены. (Дзе запісана — не пазначана). Худая, як плашчаніца. (Дзе запісана — не пазначана
8 👁