ПАРАЎНАННІ Адзін, што палец. А як адзін жывеш, што палец, дак i прыгарнуцца няма да каго. Хожава. Адна, як зязюля шэрая. Дзеткі павырасталі, разьляцеліся хто куды. Засталася адна, як зязюля шэрая. Хожава. Гаворыць, як на ўзгароду вешае. Мурожніца. Гады як рады. Галава ўжо не тая. Гады як рады, як кажуць. Ды i нейкіх думак другіх многа. Рудня. Гадзі, як скуле. Слабада. Галава мотарам ідзе. I так забрэнтаецца часам у галаве, што аж галава мотарам ідзе. Волма. Галодны, як сабака (воўк). Залацеева. Глухі, як сцяна. Залацеева. Глядзіць, як воўк на авечку. Заборцы. Голы, як бізун. Залацеева, Ела, як на плот вешала. Валожынскі р-н, Жывучая, як кошка. (Дзе запісана — не абазначана). Жыць, як кот з сабакам. Цяпер ужо з пятай жанаты. А жывуць, як кот з сабакам. Хожава, Заняло, як жабе на зіму. Карэліцкі р-н. Збіраць, як курыца валлё. Мурожніца. Капошыцца, як сляпы ў торбе. Восава. Круціцца, як цыган на долаце. Коцькі
7 👁