Узяць у галаву. Але сын мой як узёў у галаву і памёр. Хожава.
Ужо гузікі прышывае. Заканчвае нейкую работу (дысертацыю, кнігу і г. д.). Мінск.
Укінуць (папасьці) добрага. Ну, ідзі, зара бацька табе ўкіне добрага... А мне яшчэ папала ад маці добрага, каб не хадзіла з дурным. Хожава.
У свіныя галасы. (Позна, запознена). Слабада.
Ухапіць шчасце. Іран. Вышла замуж, ухапіла шчасьце, пасьпяшыла. Хожава.
Ухваціць гора (горачка). І касіла сама, і баранавала сама. Вот ужо горачка ўхваціла. Хожава.
У чортавы зубы. (Далёка). На каляды варажылі. Бывала ці дровы раскінуць, ці вароты падапруць, ці зусім занясуць недзе ў чортавы зубы. Рудня.
Хадзіць па міласці. І па міласці хадзіла троха. А потым патрошку-патрошку і выпрасталася. Рудня.
Хадуном хадзіць. Ну, як вяселле ў вёсцы пачынаецца, дык усё хадуном ходзіць. Рудня.
Хай бог крые. Хай бог крые, колькі мы гора перажылі.
Хай бог ратуе. Гэта ж хай бог ратуя, ужо сто год з лішнім мае. Волма.
Хай бог сцеражэ. А ў яе сьвякроў, хай бог сьцеражэ, такая благая. Хожава.
Хвастом накрыцца. У другіх вёсках ідзеш, дык яны [дзеці] табе здароваюцца, а нашы хвастом накрыюцца і ўсё. Хожава.
Хоць вушы затыкай. Ужо як скажа, дык і слухаць німа чаго, хоць ты вушы затыкай, ці ў лес каці далей ад яе. Волма.
80 👁