Сапель кароткі. (Іран. насмешліва пра таго, у каго мала сілы, хто не можа нешта здзейсніць). Мурожніца.
Свет скалаціць. Учора шукала, у руках ніткі трымала, знайшла, думаю, трыбушок зшыю, а сёньня сьвет скалаціла, аж вантробы ўсе згарэлі, і німа. Волма.
Скінуць вокам. Лёг, толькі вокам ськінуў. Хожава.
Скрыпець усю дарогу. Так і пракацілася жыццё — скрыпела ўсю дарогу. Слабада.
Справіць гвалт. Справіць сама гвалт, шум у хаця, звадку паднімя, а тады сама ні рада. Волма.
Станавіцца на дыбы. Сын узёў бы, але бацька на дыбы становіцца. Хожава.
Стаць дыбарам. Вечарам аднаго разу ішла я каля магілак і здань мне здалася. Дык да таго ўпалохалася, што валасы аж сталі дыбарам. Волма.
Сядзець склаўшы рукі. Жыву я, дзеткі, адна. Было ў мяне троя дзяцей. Двоя на вайне пагібла. Я тожа не сядзела склаўшы рукі, была сувязной. Рудня.
Танцаваць да ўпаду. Танцаваць буду да ўпаду, калі ў бяседзе бываю. Хожава.
Толькі б той бяды. Толькі б той бяды, што чарніц ня будзя. Хожава.
Тропу не найду. (Не разбяруся). У цябе столькі рубашак, ніяк тропу не найду. Навагрудскі р-н.
У галаве не капуе. (Не кеміць, не разумее). Ратамка.
Узяла інцілігенцыя. Ён з маленства чарнарабочы. Гэта яго перад дзеўкамі ўзяла інцілігенцыя. Хожава.
79 👁