Ш
ШАЛІНОЎКА ж. Хустка, шалік. Гэна ж Ніна мне купіла шаліноўку чырвоненькую ў палякоў, як яны да іх прыяжджалі. Колява дык аж дзьве купіла, па дзесяць рублей прадавалі. Краснае.
ШАЛУПАІ толькі ў мн. Адходы ад грэчкі. А як пітлююць грэчку, дык перш адлучаць ад шалупай, а тады пітлююць на муку. Шалупаі ўсе вон выкідаюць, яны нікуды не варты. Краснае.
ШАРАЯ ГАДЗІНА. Час на мяжы дня і вечара, перад прыцемкамі. Ён прыйшоў ужо а шарай гадзіне. Слабада.
ШАРАК м. Грубае даматканае паўсукно. Шарак ткалі. Нітка суконная і парцяная — гэта называўся шарак. Рудня.
ШАРГУНЫ толькі ў мн. Бразготкі, шамкі, бомы. У вазкох шаргуны зьвіняць, во маладыя едуць. На конях ехалі, шаргунамі бразгочуць. Коней у ленты ўбіраюць, штук дваццаць, шаргуноў на шыю вешаюць. Хожава.
ШАРХУНЫ толькі мн. Тое, што і шаргуны; шамкі. Коні паўбіраюць у шархуны. Хожава.
ШАРЭЦЦА незак. Ратавацца, рыхтавацца да пакарання. Пойдзеш без спросу — тады ўжо шарэйся. Застадолле.
ШАСНУЦЬ зак. груб. Паехаць. Каранцін, наклалі, нікуды не шаснеш, маеш, што прадаваць — вязі ў Пятрова, здавай скаціну. Волма.
ШАСТАЦЬ незак. Шукаць, шнырыць. Сустракаю свайго знаёмага партнога, а ён і кажа, што немцы шастаюць усюды. Рудня.
82 👁