ты перабірала. Калі будзем перабіраць іх, то знойдзеш бабовае зерняйка і гарохавае». Мацкі.
ЧВАРАНІТНЫ прым. Тканы ў чатыры ніты. Некалі палятно ткалі чваранітнае, дык яго добра было на мяхі браць. Як памочыш, дык яно мякенькае, а як двухнітовае, дык як брызент. Краснае.
ЧУБІЦЬ зак. Убіраць насенную канюшыну — ставіць «у кучкі». Дваццаць першага, я ведаю, Волька чубіла канюшыну. Хожава.
ЧУПЛЮВАЦЬ незак. Перыць. Ну, ужо як натчом палатна, нясом на раку. Праннікам чуплюеш, тады выпалашчаш і зноў на камяні мнеш. Рудня.
ЧЫЛЬЧЫБА ж. Ліха, трасца, хвароба. Якая ёй чыльчыба прываліла? Мурожніца.
ЧЫСЦІЦЬ безас. Нудзіць. Божа, як стала яе чысціць, такая жуда ахапіла. Хожава.
ЧЭРВЕНЬСКАЯ ПАЛІВА — вырабы чэрвеньскіх ганчароў. Міскі і іншая пасуда былі гліняныя, яны, канешне, закаліваліся ў агні і называліся «чэрвеньскай палівы». Рудня.
ЧЭСЛА н. Цясла. У баброў зубы, як чэслы, яны скрабуць дрэва зубамі і так сякуць. І такое дрэва зробяць, як жэрдку. Лаздуны.
ЧЭСЦЬ ж. Застолле, пачастунак. Госці і маладыя садзяцца за стол, частуюцца, а тады, пасля чэсці, музыка іграе, танцуюць. Рудня.
ЧЭШЧА ж. Цешча. Заехаў Ясю к чэшчы начаваць ды забыўся Ясю добры вечар даць. Вярхуціна.
94 👁