самі, дык усыпяць у ступу ячмень, памочаць вадой і датуль таўкуць, пакуль не стаўкуцца крупы. Тады, як у начоўках прасохне, выбіраюць у маленькія апалушкі і апалаюць. Апаліны адходзяць у смяццё, яны нідзе не прыгодныя. Краснае. АПІВОШ(А) м і ж. Той, хто дапівае ўсе астаткі. П'яніца, алкаголік. АПІВУДА агульн., абразл. П'яніца. Вот каб гарэлку піць, дык ён хоць кажны дзень. Гультай і апівуда і больш ніхто. Краснае. АПОЧЫНА м і ж. Гультай, лежабок. Апочына ты! Што ты ўсё вылежваешся. Язвіна. АПРАГАЦЦА незак. Моцна крычаць. Апрагаецца, а чаго апрагаецца — і сам не ведае. Слабада. АПРЫЧОНІКАМ прысл. Асобна. Ішчэ мая бабка расказвала, што была ў яе нявестка. Ды такая далікатуха, ніколі разам не ела з аднэй міскі, а ўсё апрычонікам. А цяперака ўсе толькі апрычонікам ядуць. Краснае. АПУЛІЦЦА зак. Так гавораць пра хворую курыцу. Хавала, хавала курачку. Такая добрая сакатушка была. А цяперака апулілася раптам і мусіць нічога з яе не будзе. Мусіць, валяк не высядзела. Трэба ей гарэлкі з салам даць. Краснае. АПУШЧЭНСТВА н. Апушчэнне. Наскрозь прамоклі. Гэна ўсё ваша апушчэнства, мае вы дзеткі. Хожава. АРАВА ж. Мнагадзетная сям'я. Сам стары раз у гадзіну дыхая, а трэба і на сябе, і на араву гэту рабіць, бо малыя есьці хочуць. Волма. АРЭЙДАЛА м і ж. Нязграбны, нягеглы, недарэка. Ідзі прынясі дроў з-пад паветкі! Што ты стаіш, як арэйдала! Слабада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
122 👁