АКАРАНАВАЦЦА зак. Пасяліцца на сталае месцажыхарства. Посьля немцы прыказ далі на работу ўсім ісьці, і яго забралі. Да нас ён ужо ні вярнуўся. Дзе ён посьля акаранаваўся, хто яго ведае? Краснае.
АКАРАСКАЦЦА зак. Справіцца з якой-небудзь справай, працай. Усё жыццё і таўкуся каля гэтых свіней. Вот доля, каб яе перуны сасмалілі! Дасць бог дзень дык да вечара чуць акараскаешся. Людзі ж жывуць неяк і без гаспадаркі такой. Краснае.
АКОМАН м. Аканом. Жыў пан, а ў пана быў акоман. Пруды.
АКРУЦІЦЬ зак., груб. Ажаніцца. Ну і дзеўка — герой. Акруціла і, як захацела, увабрала хлапца. Хоць адна зрабіла, як ёй захацелася, а то ўсё верх хлопцы дзяржаць. Волма.
АКУРАТ прысл. Якраз. Паліто гэта акурат табе, як на цябе шытае. Купляй і не думай доўга [...] Ішоў я ад Волькі і акурат пакойніка таго вязьлі, што электрыкай забіла. Вот дзе провад быў, праз усю вуліцу вянкі несьлі. Краснае.
АНДЫНАРА ж., уст. Месячны аклад. Я ўжо сваю андынару выбраў, рашчытаўся з панам. Волма.
АНЁЖ злуч. Аж, ажно. Чую нейкі лемант каля рэчкі. Я туды, анёж там Карповічавы пастушкі сашчапіліся біцца. Чуць расьцягнула злыдняў тых. Краснае.
АНТАЛЯЖЫ толькі ў мн. Карункі. Вербная за нядзелю. У хаце к сьвяту прыбраць трэба. Ёсьціка ішчэ неўжываны рушнік с анталяжамі — на кут, абраз пакрыць. Краснае.
АПАЛІНЫ толькі ў мн. Адходы, якія застаюцца пасля таго, як апалаюць зерне. Некалі груцу рабілі
82 👁