Старонка 100
◀ / 177 ▶
ПЭНКАЦЬ незак. Лопацца. Прышоў гэны жаніх, прынёс гарэлкі, а гаспадыня дайніцу капусты. А падружка мая, каторую сватала гаспадыня, сядзіць і аж пэнкае ад сьмеху. Краснае. ПЭЦКАЛЬ м., перан. Не таленавіты ў мастацтве ці ў літаратуры чалавек. Той, хто не малюе, а толькі пэцкае. Слабада. ПЯНЬКОВАЧКА (памянш. ад пянькоўка) Невялікага памеру хустка з лёну. Напрадуць некалі лёну, нафарбуюць на разныя калёры, аснуюць у палосачку на разныя цьвяты і ткуць пяньковачкі. А калі вытчаш і завяжыш, аж хлапцы заглядаліся, такія яны былі зграбныя, і пільнуесься, каб хаця не збэсьціць, каб надаўга была. Краснае. ПЯРВОСЦІНКА ж. Першацёлка. (Дзе запісана — непазначана). ПЯРОД прысл. Раней, да гэтага, перад гэтым, уперад. Пярод у калхоже капалі, свой торп. Пярод у вёсцы была адна вуліца. Хожава. ПЯРХЕКАЦЬ незак. Часта і суха адкашлівацца. Цэлую ноч пярхекаў, заснуць не даў. Волма. ПЯРЭДАЙКА ж. Ялавіца, перадойка. Сёлята наша карова не папалявала, пярэдайка. Малака мала давала, людзі прыносілі. Ні лою, ні ўдою з такой каровы. Толькі харч пераводзя. Краснае. ПЯРЭЗАЎКІ толькі ў мн. Сустрэча бацькоў маладых пасля вяселля. У Лукашовых хацелі быць пярэзаўкі зімой, але ня будуць. Аньця на цяпло адлажыла, а пакуль, кажа, хай сваты выбачаюць. Пацяплея, тады і баль спраўляць будуць і знакоміцца. Краснае. ПЯРЭЧКІ мн. Чырвоныя парэчкі. У садзе расце ягрэст, пярэчкі, садавая смуродзіна, маліны. Рудня.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 177 ▶