Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
АДМЯСІЦЬ зак. Набіць. На вясельлі мяне адмясіць хацелі, лезьлі праз вокны i фігу далі. Хожава. АДНАСТАЙНЫ прым. Аднолькавы. У гэтага чалавека, угледзьцеся, не аднастайныя вочы: адзін глаз сьветлы, другі — цёмны. Хожава АДНІМКА ж. Ануча, якой дастаюць гаршкі з печы. Вазьмі аднімку з прыпечка. Бірулі. АДОНАК м. Подсціл пад стог сена. На адонак няма чаго палажыць. Бірулі. АДПЕТРЬІЦЬ зак. Адсохнуць. Ай, галоўка, мая! Каб яна адпетрыла. Здурнела, скаварада ў печы, i агонь запаліла. Рудня. АДПРАКАЦЬ незак. Адпраўляць. Міхалінка наша такая яна добрая была, дзяцей надта ж любіла. Любіла ў ягады хадзіць i цёмгля дзяцей водзя, ніколі ні атпракала іх. I дзеці за ёй аж млелі. Краснае. АДПУСЦІЦЬ безасоб., перан. Перастань 6aлець. Яе схваціў нерф — i крыша, i ломя, але потым перабрала, адпусціла. Хожава. АДРАЗАНІК звычайна мн.: адразанікі. Апоркі, боты без халяваў. У атразаніках хадзілі. I яшчэ радаваліся. Застадолле. АДРАЗАНКА ж. Вінтоўка з адпілаваным канцом ствала. A тады былі адразанкі нейкія, вінтоўкі такія. Дык меў пісталет, ці як яго, гэту адразанку. Хожава. АДУБЕЦЬ зак. Змерзнуць. Занадта разгарачылася, глядзі, як пасядзіш крыху на холадзе такім, дык косьці мігам адубеюць i захварэеш. Волма. АДСТУПШВЫ прым. Адыходлівы. Так ударыў, што сіняк пад вокам быў, але ж Шурка такая атступлівая, адойдзя i ўсё. Хожава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
20 👁
 ◀  / 177  ▶