ДАЛАДНЫ прым. Дастасаваны да месца, да ўжытку. Усе такее даладнэ, гожэе.
ДАЛЕКАВЫ прым. Далекаваты. Далекава ўнучка -- дваюраднага брата.
ДАЛОНКА ж. Далонь. У далонку голка ўвашла.
ДАПРЫЗЫЎНІК м. перан. Кактус, які цвіце вясною і восенню /калі прызываюць у армію/.
ДАРАЖНЕЧА ж. Дарагоўля. Даражнеча зараз такая!
ДАРАЗУМЕЦЦА зак. Дадумацца, скеміць. Я даразумеўса, што яму сказаць.
ДАСТАЧАЦЬ незак. Дастаўляць. Мо ў горад дзе што дастачаюць.
ДАЎНЕЙШЫ прым. Ранейшы. Узела даўнейшага хлеба.
ДАЎНІ прым. Стары, ранейшы. Той, тожэ даўні чалавек, стары.
ДАЧЧЫНЫ прым. Даччын. Унукі прыежджалі даччыные.
ДВОЙКО н. Двое. Двойко дзеток.
ДЗЕНЯШНІ прым. Дзённы. Дзеняшне малако.
ДЗЕРАВО н. Дрэва.
ДЗЕРАЎЯНЫ прым. Драўляны. Ведро дзераўянэе.
ДЗЕРЖАК м. Вілачнік.
ДЗЕРЖАЦЬ незак. Трымаць. У селе трэба што яке дзержаць.
ДЗЕЦЮЧОК м. Хлопец. О хароша, дзецючок, драцьвіна.
ДЗЕШАВО прысл. Танна. Хай бу меней грошай да ўсё дзешаво було.
ДЗІВАВАЦЦА незак. Глядзець, прыглядвацца. Яны ўсе дзівуюцца, як там мая маці.
ДЗІЦЯТКО н. Дзіця. Родзілосо дзіцятко нежывэе. У ее з маім сыном дзіцятко.
ДЗЯДЗЮХНО м. Дзядзька.
ДЗЯННА ж. Жонка дзядзькі.
ДОЛ м. Далоўка, самы ніз. На долі стаўлялі вуллі. Ён долі стаіць.
ДОЎБАНЫ прым. Выдзяўбаны. І доўбаныя бочкі булі.
ДРОЙКА ж. Першацёлка.
ДУБОЎЕ н. зборн. Дуб'е. Хлеб пеклі з дубоўя лісты бралі.
ДУХАЧЫЦЦА незак. Зазнавацца, ганарыцца. Ены і духачацца, што чалавека прымаюць.
ДУША ж. 1. Асоба. Сваей душэй у горадзе пражыў. 2. Унутраная існасць. Пчала з душэю /а ўсе іншыя насякомыя без душы, бе
77 👁