ГАВОРКА ж. Гаварэнне. Хутко гаворыць, не можно его гаворкі паняць.
ГАДАЦЬ незак. Узгадваць. Праціўно гаварыць і гадаць пра яго.
ГАДЗІЧНЫ прым. Гадавы. Не свежае, гадзічнае сало.
ГАДЗЯШЧЫ прым. Добры, даладны, прыгодны. Гадзяшчых нема, можа добраго не радмеецца?
ГАЙТАЙ м. Той, хто правіць канём у возе. Без гайтая конь ехаў, без вожчыка, сам знае конь, куды ехаць.
ҐАЛАҐУЦКІ прым. Завацкі. Ґалаґуцкі певень.
ГАЛАСНЫ прым. Галасісты. Рог галасны.
ҐАЛДУН м. Галушка. Нешта накшталт галушкі. Ґалдун такі, як атцвіце момел.
ГАРА ж. Гарышча.
ГАРАПАШНЫ прым. Працавіты. Нашы Жахаўцы — гарапашныя людзі булі.
ГАРКАЦЦА незак. Лаяцца адзін з адным злосна. Не вартые мы то гаркаемса.
ГАРОЎЛЯ ж. Цяжкая праца. Якая гароўля була, які труд вялікі — ткаць ручнікі.
ГЕБЕЛЬ м. Гэблік без ручак і з двума ручкамі.
ГІДКІ прым. Агідны.
ГІЧ м. Сцяблы раслін. Раз нема гічу, не будзе картопляў.
ГІЧЫНА ж. Асобная сцябліна расліны.
ГЛАДЫШ м. Гладышка. Гладышы памула.
ГЛЁЎКІ прым. Вязкі, глеепадобны. Глёўкі, недапечаны хлеб, за зубамі дзержыцца.
ГЛІСНІК м. Піжма.
ГЛУПАСЬ ж. Глыбокая ноч. Зарасці.
ГОДЗЕ прысл. Так. Так стала, дый годзе.
ГОЖЭ прысл. Гожа, прыгожа, добра. Не кажан скажэ, каб гожэ було.
ГОПАЦЬ незак. Біць аб бераг. Вална гопае.
ГРАЗКО прысл. Гразна.
ГРУД м. Сухадол, узвышаная мясціна. Груда ніяк не касіў, згарэло.
ГУЖВА ж. Жгуты з лазовых галін для вязання лесу ў плыты.
ДАБРЭННЫ прым. Вельмі добры. Свякруха сільна дабрэнна.
81 👁