гумна, вокна, сёла, ведра, дзерава, палотна, свята, селішча, сцёкла, весла, болота і г.д. Да гэтага раду больш-менш вядомых прыкладаў на гэту асаблівасць варта дадаць такія, як веселля, зелля, вулля, паля.
Захоўваецца ў гаворцы характэрная паўднёва-заходняя дыялектная асаблівасць — канчаткі -ом, -ох пад націскам у назоўнікаў мужчынскага роду з цвёрдай асновай адпаведна ў давальным і месным склонах множнага ліку: братом, па дварох і г.д. /праўда, непаслядоўна/. Але насуперак аканню адзначаны прыклады з выразным вымаўленнем такіх канчаткаў у падобных назоўнікаў і не пад націскам: занесі мушчыном, мушчыном расказую, к парцізаном.
У творным склоне адзіночнага ліку назоўнікі мужчынскага і ніякага роду выступаюць з канчаткам -ом пры цвёрдай аснове, у тым ліку адначасова з -ум і не пад націскам насуперак аканню, і з канчаткам -ем /-эм/ пры мяккай аснове: дротом, воском, матросом, мужом, вутром, м'ясом, рэшэтом, столом, волом і г.д. Але — конем, руж'ем, гребенем, карэннем.
У творным склоне множнага ліку назоўнікі маюць звычайна канчатак -амі. Але некаторыя назоўнікі выступаюць з канчаткамі -мі і -ыма: коньмі, саньмі, дзецьмі, вушыма, вачыма, плечыма, грудзіма і нават пчалыма.
У прыметнікаў у гаворцы адзначаюцца асаблівыя, характэрныя для ўсходнепалескіх гаворак формы ў назоўным склоне адзіночнага ліку.
Канчатак прыметнікаў у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду — бясспрэчны і выразны галосны -ы /-і/ і -у ў становішчы пасля губных зычных. Асабліва не выклікае гэта сумненняў, калі на канчатак прыпадае націск: стары, малады, бараву і г.д. Аднак пры адсутнасці націску пасля галоснага канчатка чуецца іншы раз як бы працяг яго ў выглядзе кароткага гука й. Асабліва прыкметны ён пасля канчатка ў выглядзе -у, што абумоўлена, відаць, большай кантраснасцю гэтага й у спалучэнні з у, чымся з ы /і/.
У назоўным склоне адзіночнага ліку жаночага роду прыметнікі маюць паслядоўна канчатак -а як пад націскам, так і ў ненаціскным становішчы: така харч, мука така м'якка, падоўжна піла, гарача з'емля, дачка мая селядорша, здорова ека, слабодна цэна, пешчана земля, сіня валошка, луплевата, летуча муш,
81 👁