А.А. Крывіцкi
3 ПАЕЗДАК ДА ЖЫХАРОЎ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ЗОНЫ
Найцяжэйшай бядой навалілася на Рэспубліну Беларусь i яе насельніцтна аварыя на Чарнобыльскай АЭС. На значнай частцы кpaіны склалася надзвычайная этнасацыяльная сітуадыя. Гэта не толькі нязбыўны псіхалагічны стрэс для жыхароў адпаведнай зоны радыяцыйнага забруджвання, реальная небяспека для іх здароуя i жыцця, але і масавае арганізаванае перасяленне i стыхійнае перамяшчэнне іх з месца пражывання. У выніку ў некаторых месцах зоны адбылося поўнае разбурэнне традыцыйнай этнасацыяльнай структуры або яе істотнае збядненне. Узнікла таксама складаная праблема адаптацыі перасяленцаў у іншых этнасацыяльных умовах у новых месцах пражывання ў краіне.
Разам з разбурэннем этнасацыяльнай структуры або яе збядненнем адбылося і руйнаванне традыцыйных мясцовых гаворак, дыялектнага ландшафту ў зоне. Частка мясцовых гаворак у сувязі з поўным перасяленнем людзей зусім выпадае з традыцыйнай этнатэрытарыяльнай сістэмы, выносіцца ў іншыя месцы. У месцах жа стыхійнага адтоку мясцовага насельніцтва адбываецца згортванне структуры мясцовых гаворак, беззваротная страта мясцовай моўнай спадчыны і традыцый.
Ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі асабліва пацярпелі, як вядома, два рэгіёны. Гэта самыя паўднёвыя раёны Гомельскай вобласці на поўдні ад Мазыра і паўночныя раёны гэтай вобласці разам з раёнамі паўднёва-усходняй часткі Магілёўскай вобласці. Тут вызначаны тэрыторыі поўнага высялення людзей з зоны так званага радыёцыйнага кантролю, адкуль адбываецца частковы і стыхійны адток насельніцтва.
Дыялектная база мясцовага маўлення ў адзначаных рэгіёнах я у адносінах разнастайнасці традыцыйных гаворак, іх асноўных асаблівасцей, так і ў адносінах іх узаемнага размяшчэння вядомая ў дыялекталагічнай навучы. Асабліа шырокія і разнастайныя звесткі пра мясцовыя гаворкі гэтых рэгіёнаў, як і ўсёй Беларусі, былі атрыманы ў выніку збірання матэрыялаў для ДАМБ¹.
_______
¹Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мн., 1963.
7 👁