але і неабходнасць гэтага не рэгламентуецца. На Купалу у Спярна-жы моладзь учыняла бясчынствы, рытуальная семантыка якіх не заха валася: "На Купалу бочкі сцягалі да палілі каб гарэлі добра. Ніткамі мне крыльцо поплятал. Шуціла моладзёж".
Распаўсюджанае павер'е пра "гульню" сонца, калі яно пераліва-ецца рознымі колерамі, адбываецца ў абследаваных населеных пунктах у розныя дні на Уздвіжэньня /Спярыжжа/, на Благавешчанне Губі-чы, і даволі няпэўны адказ "раз у год, дзе-та летам" /Крукі/. І дзеянне гэтае абазначаецца наступнымі лексемамі: "пераліў сон-ца. Тры раза здвигаецца. Мяняецца разнымі цветамі" /Спярыжка/, мяняецца /Крукі, грае /Губічы. Наогул у Спярыжжы, верагодна, наз-ва свята паўплывала на тое, што ў час яго трэба здзяйсняць, або здзяйсняюцца апроч удзелу чалавека, розныя дынамічныя дзеянні: ак-рамя азначанага "сонца здвигаецца", "на Уздвіжэньне гадзюкі упоўз-валі, вужы гэта іх быў празнік. Толькі ў етай дзень собіра ліся ў кучы, клубкамі сворачваліся і гулялі. Вожак змей рукавадзіл гэтымі змеямі". Важак большы па памеры, чым астатнія змеі, "как цвяткі на нём, два цветка тіпа короны, убрать дажэ золатам. Уздвіжэньне вселенной землі в лео не хадзілі", затое трэба бы-ло хадзіць у госці, пажадана ў іншыя вёскі "у Рыхвалаў хадзілі гасціць". У гэты ж дзень трэба было бочку, у якой засольваюцца гуркі ці памідоры, "поварушыць трі раза штоб крэпкімі былі".
Сей жніво. У Губічах пасля заканчэння жніва "бараду, завяз-валі і астаўлялі", а таксама "на Макаўе 16 мая насілі ў цэркаў пучок кыта, свяцілі. Хыта свецяць на Юр'я веснянага на карню /г.зн. прама ў полі В.К./". У Спярыжжа "барады" не рабілі і наогул каласоў у полі не пакідалі, вле "першы снопок ставілі ў канторы, а то свяцілі і пад ікону, на кут ставілі. І патом за-сявалі этім овятым жытам". У Губічах у час жніва калісьці гаспада-ра поля "перавёоламі абвязвалі", а ў Спярыжжы на яго "вянок адзя-вал! - штоб поставил выпіць". Акрамя гэтага, у апошняй вёсцы іс-наваў наступны звычай: "Дужу жэншчыну посылалі зажынаць жыта".
Скаціна, Ва ўсіх трох вёсках пры першым выгане скаціны ў по-де не існавала звычая падкладаць штосьці пад парог хлева, але пэў-ныя рытуалы, звязаныя з гэтай падзеяй, маюцца. Губічы: "Выганяюць са двара у ніт с кроснаў замыкалі "змок", 1 клалі гэты замок "перад варотамі, штоб карова пераступіла. Кажуљ, не губляеща ка-рова у лесе". Крукі: "Первы раз выганяюць только на Пасху. Бяруць
13 👁