Наяўнасць песні, якая пачынаецца словамі "Ого-го, каза", сцвярджаецца ў Губічах, аднак Інфарманты тэкста не памятаюць. З гэтых дзьвюх вёсак маюцца тэксты калядных песень дара і гаспадыні Спярыжжа, іхняй дачкі /Губічы/: гонар гаспа- "Ішбу Колечка беражынаю, Найшоў ветачку пад ружынаю. То ня ветачка вінаградачка, Яго Надзячка ненаглядачка. Ен яе щукаў у ледачкі пляшеу, Ён яе найшоў ўпрысядкі пайдшоу". /На месцы ўласных імёнаў пеліся, зразумела, імёны гаспадара | гаспадыні/. "Чырвона, чырвона рожа ў гародзе. Чырваней таго Танечка 9 мамкі. Святы вечар! Па двару хадзіла, Весь дом красіла. Святы вечар! А у сені вышла Сені заззялі. Святы вечар! А ў хату вышла Паны стаялі. Святы вечар! Паны стаялі Шанкі знімалі. Святы вечар! Шапкі знімалі Танькі пыталі. Ці ты паноўна, Ці каралёўна? - Я не панова, Святы вечар! Святы вечар! Не каралёва. Святы вечар! Я Іванава дачка Як ягадачка. Святы вечар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁