Як зайцу збанок патрэбны.
На забой біць, біцца.
Заяц гноіць (гнаіў) поле, зямлю і пад.
Пасля фразеалагізмаў з канструкцыйна абмежаваным значэннем, якія ўступаюць у сувязь з канкрэтнымі залежнымі словаформамі, даюцца займеннікава-прыслоўныя паказчыкі гэтых форм:
Закруціла ў мазгах каму.
Вачэй не стыкаць дзе.
ЭМАЦЫЯНАЛЬНА-АЦЭНАЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ
Многія фразеалагізмы маюць сталую, замацаваную за імі эмацыянальна-экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку неадабрэння, іранічнасці, жартаўлівасці і інш. Яна абазначаецца адпаведнымі стылістычнымі паметамі:
Як ведзьма з таўкачамі хадзіць. Няўхв.
Вераб'ю па калена. Жарт.-іран.
Прывесці да хрысціянскай веры каго. Часцей гумар.
СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ
Значэнне фразеалагізма тлумачыцца апісальным спосабам. Тлумачальная формула будуецца так, каб у ёй адлюстроўвалася катэгарыяльная сутнасць фразеалагізма. Напрыклад, назоўнікавы фразеалагізм тлумачыцца назоўнікавай, дзеяслоўны – дзеяслоўнай, прыслоўны – прыслоўнай канструкцыяй:
Поп'е вока. Асудж. Вельмі зайздросны, сквапны чалавек.
Выкінуць на вока каму. Прыпомніць, выгаварыць каму-н. што-н. непрыемнае.
У самае вока сказаць. Вельмі трапна, дакладна, дасціпна.
Семантыка несуадносных з часцінамі мовы фразеалагізмаў перадаецца прэдыкатыўнай сінтаксічнай адзінкай:
Ні адзін волас з галавы не ўпадзе ў каго. Ні ў якім разе нічога кепскага не здарыцца з кім-н.
Адно вочы свецяцца ў каго. Хто-н. вельмі худы.
Значэнні мнагазначных фразеалагізмаў аддзяляюцца парадкавымі лічбамі ў межах слоўнікавага артыкула:
Воўкам выць. 1. Плакаць, галасіць. 2. Быць у роспачы, у адчаі (звычайна ў адзіноцтве).
У асобных слоўнікавых артыкулах як самастойныя падаюцца фразеалагізмы, што супадаюць знешняй формай, але маюць зусім розныя, аманімічныя, значэнні:
Вачэй не стыкаць дзе. Часта і доўга адсутнічаць дзе-н., не паяўляцца куды-н.
Вачэй не стыкаць. Зусім не спаць.
У апублікаваных крыніцах, з якіх браўся фактычны матэрыял, асобныя фразеалагізмы растлумачаны не зусім дакладна. Напрыклад, у «Слоўніку Гродзенскай вобласці» Т. Ф. Сцяшковіч фразеалагізм абое рабое тлумачыцца словам 'аднолькавыя'. У гэтым тлумачэнні адсутнічае вельмі істотны кампанент значэння – пеяратыўны: больш дакладным будзе наступнае тлумачэнне – 'аднолькавыя сваімі адмоўнымі якасцямі, адзін не лепшы за другога'. У гэтым жа слоўніку фразеалагізму біць у хамут прыпісана неўласцівае яму значэнне 'палохацца'. На самай справе гэты агульнаўжывальны фразеалагізм мае значэнне 'рашуча не пагаджацца, упарціцца'. Частай недакладнасцю ў слоўніках з'яўляецца неадлюстраванне ці няправільнае адлюстраванне катэгарыяльнага значэння фразеалагізма. Так, у «Слоўніку беларускай народнай фразеалогіі» Е. С. Мяцельскай і Я. М. Камароўскага фразеалагізм як у сне тлумачыцца як дзеяслоўны – 'аказацца выбітым з раўнавагі, быць да глыбіні душы ўражаным чым'. На самай справе гэта прыслоўны
97 👁