Як агню ўхапіўшы бегчы і пад. Спяшаючыся, хутка. Чаго ты ні пасядзіш, ужо некуды пабяжыш як агню ўхапіўшы. Лазы Ваўк. (МСГВ, 17).
Як агню ўхапіць прыйсці, прыбегчы і пад. Спяшаючыся, на вельмі кароткі час. – Мо пабылі п яшчэ хоць трошку? – Не, цёцечка, мы натто сьпяшаямся. – Ужо ні першы рас прыехалі як агню ўхапіць. Асіпаўцы Воран. Вар. <як, толька> агню пазычыць (пажычыць, ухапіць).
АГОНЬ. Агонь на ўсё сяло. Ухв. Вельмі жвавы, рухавы, энергічны чалавек. Ганьдзя самая жвава была – агонь на ўсё сяло. Ваўкавічы Навагр.
Агонь яго ведае (знае). Невядома. І куды ён пайшоў, агонь яго ведае. Ваўкавічы Навагр. Агонь яго ведае, ці быў ён тут, плух гэты, ці не. Закальное Любан. Вот хай што-нібуць, дык – агонь яго знае, гэто часто гавораць. Ваўкавічы Навагр. Агонь яго зная, пайсьці туды ці не. Навасёлкі Дзятл.
Кідаць (кінуць, укінуць) агонь у хату <каму>. Няўхв. Унесці разлад у сямейныя адносіны, пасварыць. Вы, як прыйдзе гэда сучка, ганіце, яна толькі агонь у хату кідая, а затым пасьміхаяцца. Чарнявічы Бар. Мо й ні трэбало нічого казаць, тулькі агонь у хату кінула. Старына Маст. Ізноў сьвякруха кінула агонь у хату сынавай. Хутар Праважа Воран. Кінуў людзям агонь у хату, а сам у кусты. Гуды Лід. Табе толькі кінуць агонь у хату, патом будзяш цешыцца, як у людзей сварка. Паўлаўшчына Ваўк. Яны сь сьвякрухай і так кепско жывуць, а тут яшчэ Ганна агонь у хату ўкінула, нагаварыла, што Сьвятлана гультайка, нічого рабіць ні ўмея. Дварчаны Шчуч. Во, як Пятрук укінуў агонь у хату, то Янук Зоську с хаты выгнаў. Бялужышкі Воран.
Прайсці агонь ваду і медныя трубы. Многае зведаць у жыцці, пабываць у розных складаных сітуацыях. Я ш яго добра ведаю, ён прашоў агонь ваду і медныя трубы. Вольна Бар.
Прайсці агонь і чортавы зубы. Многае зведаць у жыцці, пабыць у розных цяжкіх абставінах. Хіба хто ні ведае гэтаго арыштанта, ён прайшоў агонь і чортавы зубы. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 15).
У хату агонь кідаць (кінуць, укінуць). Гл. кідаць (кінуць, укінуць) агонь у хату.
Як агонь да работы. Ухв. Вельмі жвавы, энергічны, спрытны. Папаў мне мужык, як агонь да работы. Вялікае Сяло Шчуч.
Як агонь з вадою жыць. Асудж. Вельмі нядружна, у сварках. – Як там твае маладыя? – А ніяк, жывуць як агонь з вадою, мусіць, будуць разводзіцца. Задвор'е Зэльв.
Як агонь пад нагамі гарыць у каго. Хто-н. вельмі рухавы, непаседлівы, хуткі. А гэты дык на месцы ні мінуты не стаіць, усероўна як агонь пад нагамі гарыць у яго. Бакшты Іўеў.
Як агонь у ваду прапасці, знікнуць. Бясследна, невядома дзе, куды. Дзіця во шарык згубіла. Прапаў як агонь у ваду, знайсьці ніяк ні можам. Каменка Бераст.
Як у агонь укінуць што. Няўхв. Патраціць, растранжырыць (грошы, багацце і пад.). Кап я зноў, што яны тут бязь міне ўсё, што меў, як у агонь укінуць, то гэтаго п ні было. Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 94). І грошы былі, і гаспадарка нідрэнная, але ўсё як у агонь укінуў, а ціпер ледво ні пабіраяцца. Баяры Шчуч. (ЗНФ, 94).
АГРЫЗАК. Агрызак сабачы. Груб. Кепскі чалавек. Агрызак ты сабачы! Кямелішкі Астр.
АГРЫЗКАХ. У свіных агрызках не магчы разабрацца. Няўхв. У самым простым, даступным для разумення. Так і ні рашыў задачу?! От, братка ты мой, ні можыш разабрацца ў сьвіных агрысках. Ступяняты Астр.
АДАМ. На святы Адам аддам. Ніколі не (аддам). Аддам на святы Адам. Макрыцы Ашм. (ППФВ, 4).
АДАСЬ. Як Адась з Антосем хадзіць. Няўхв. Без справы, без пэўнага занятку. Ходзяць як Адась з Антосем, кап хоць работу якую зрабілі гэтыя хлапцы. Красулі Шчуч.
79 👁