Старонка 16
◀ / 608 ▶
Як на агні гарыць на кім, у каго. Вельмі хутка зношваецца, рвецца. Пра адзежу. Увосянь купіла хлопцу касьцюм, то ўжо падраў, забрудзіў, на ім усё як на агні гарыць, і грошай ні набярэся купляць. Крычнікі Іўеў. Уся адзежа ў малога як на агні гарыць. Шылавічы Сл. (СГВ, 616). Як у агні згарэць. Прапасці, бясследна знікнуць. Апшукаў і пат паветкай, і круга хлява – нідзе німа, як у агні згарэлі [вілы]. Косцевічы Астр. Кажды рас вешала рандэляк на гэты гвозьдзік, а тут – німа, і нідзе ні знайду, як у агне згарэў. Бабіна Гродз. АГНЮ. Агню пазычыць прыйсці, прыбегчы і пад. Спяшаючыся, на вельмі кароткі час. Пасядзі трохі, а то прышла агню пазычыць. Красная Лід. Пасядзі яшчэ ў нас, а то прышоў агню пазычыць. Плябанскія Гродз. Пасядзі яшчэ ў нас, а то прышоў агню пазычыць. Гернікі Дзятл. (СГВ, 576). Вар. <як, толька> агню пазычыць (пажычыць, ухапіць). Без агню аладкі жарыць. Не мець неабходных сродкаў, прыладаў для выканання чаго-н. Ну й выбраўся ў поля, матычкі нават ні ўзяў, будзя біз агню алаткі жарыць. Крэва Смарг. Даць агню каму. Моцна насварыцца на каго-н. Даў ён дзеду агню за яго неразумныя жарты. Мардасы Шчуч. З агню <ды> у прысак трапіць, папасці і пад. З адной непрыемнасці ў другую. Але ш Бронаку ні павязло, з агню ды ў прысак папаў, толькі жонку пахаваў, як сын пад машыну папаў. Лычкаўцы Шчуч. Ні было яму жыця с першай жонкай. Кінуў, пайшоў да Лены, а ў гэтай браты, калі што ні так, натаўкуць у карак. Во скокнуў, ту скокнуў, з агню ды ў прысак. Балічы Шчуч. А гэты ўсё скача з агню ў прысак. Вензавец Дзятл. З агню ў пламя папасці. З адной непрыемнасці ў другую. Папала ты, дзяўчына, з агню ў пламя, ні будзе табе тут дабра. Ліпнішкі Іўеў. Падкідаць агню ў хату. Знарок учыняць нешта такое, што можа стаць прычынай сварбы, сямейнага разладу пераважна паміж мужам і жонкай. І ты маўчы, ні сунь свой язык куды ні просяць, ні паткідай агню ў хату! Радунь Воран. Падкінуць агню. Садзейнічаць спрэчцы, сварцы. Нічога не расказала, ні памагла, наадварот, толькі падкінула агню. Багудзенка Навагр. Рваць як з агню. Рабіць вельмі хутка, энергічна, спяшаючыся. Паехалі на балото па сено. А тут нека хмара вылязла, то мой Коля рваў як з агню. Монькавічы Маст. Ня рві як з агню, а то палова бульбы у зямлі застанецца. Будрэвічы Воран. Мішавы хлопцы такія ўжэ ад роду. Каль возьмуцца за што, та рвуць як з агню. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 62). Кончыць кончыла, але і рвала як з агню. Шаўры Воран. (ЗНФ, 62). Толька агню пажычыць прыйсці, прыбегчы і пад. Спяшаючыся, на вельмі кароткі час. Што ш вы прыехалі толька агню пажычыць, пабылі п яшчэ. Салтанішкі Воран. Вар. <як, толька> агню пазычыць (пажычыць, ухапіць). Як агню баяцца. Вельмі моцна, панічна. Новага дырэктара дзеці як агню баяцца. Дарагляны Маст. Таго сакавастатара як агню баяліса, бо за падаткі апошню карову забіраў, адзежу с куфраў выцягваў. Галынка Гродз. (СНМ, 124). Таго асэсара баяліса як агню: як скажа – так і закон. Вялікае Дзямідкава Гродз. (СНМ-2, 17). Як агню пазычыць прыйсці, прыбегчы і пад. Спяшаючыся, на вельмі кароткі час. Ну ты ў міне й набыла, прыбегла як агню пазычыць. Правыя Масты Маст. Пасядзі, сынок, а то прыляцеў як агню пазычыць. Паляны Ашм. Пасядзеця ж хоць трохі. Што ш вы як агню пазычыць убеглі і ўжэ назат? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 83). Недзі бегая. Уляцела як агню пазычыць, і зноў німа. Заполле Шчуч. (ЗНФ, 83). Што ш ты прышла як агню пазычыць? Раскажы што-кольвяк, пагаворым. Навінка Воран. (ЗНФ, 83). Чаго ты, Волька, прыйшла як агню пазычыць, пасядзі ў нас. Міхайлаўшчына Ашм. (СГВ, 613). Вар. <як, толька> агню пазычыць (пажычыць, ухапіць).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 608 ▶