~ А ~
А. Ад а да я. Ад пачатку і да канца, цалкам. Увесь куфар перавярнула ад а да я, а пярсьцёнак так і не знайшла. Цудзенішкі Ашм.
АБЛУДА. Аблуда прыродная. Зневаж. Нязграбны, няўмелы чалавек. За што ні возьмеся, усё ні так зробіш, усё толькі шкоды ат цібе. Што за аблуда прыродная!? Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 57).
Як аблуда лазіць. Няўхв. Без справы, без толку, без мэты. Ні пра што не думая, лазіць як аблуда. Алекшыцы Бераст.
АБЛУПЛЕНАГА. Як аблупленага ведаць. Вельмі добра. Я то ўжо ведаю яго як аблупленага. Варняны Астр. Гэтага дзеда я ведаю як аблупленага. Мядзвінавічы Дзятл.
АБМОЛКІ. Узяць у абмолкі каго. Моцна лаяцца, прабіраць каго-н. за што-н. Я казаў, что яна возьмя цібе ў абмолкі, так і выйшло. Высацк Сл. Як узяла жонка ў абмолкі – месца ні знаходзіў: яна ў мяне, знаяш, якая? Чамяры Сл. (НС-ць, 30). ● Абмолкі – значэнне не высветлена.
АБМЫВАЦЬ. Абмываць і абшываць каго. Даглядаць каго-н., клапаціцца пра каго-н. Бяссовясны ты! Яна цібе глядзела дзень і ноч, абмывала і апшывала! А ты так адзьдзеньчыў! Стокі Свісл.
АБНЯЦЬ. Як абняць. Тоўсты. Як лён церлі – сорак павесьмяняў натрэ, то кажа: «Я сарачню нацерла»; павесьмянё – дзве жмені, як абняць. Старое Сяло Зэльв. (СПЗБ-4, 367).
АБОЕ. Абое рабое. Няўхв. Абсалютна аднолькавыя, адзін не лепшы за другога. І б'юцца яны, і мірацца, не разбярэся, абое рабое. Ліпнішкі Іўеў. Ну што зь іх вазьмеш – абоя рабоя. Васілевічы Гродз. Не нагаваравай на яго, бо ты не лепшы, абое рабое. Трокенікі Астр. Але ш і жаніха нашла. Хаця й сама такая, абое рабое. Лаздуны Іўеў. Мы з мужыком – абое рабое, што ён што я. Новы Двор Свісл. Што толку, аднаго хваліш, а другога ганіш. А яны ж абое рабое. Хрустава Свісл. Абоё рабоё. Гуменікі Сл. (ППФВ, 3). Ні хвалеця яе, што ён, што яна – абое рабое. Сухінічы Маст. Яськовы ні клапоцяцца пра дзяцей, запусьцілі гаспадарку, абоя рабоя – гультаі. Маскалі Маст. (СГВ, 576). Абоя рабоя. Навасёлкі Лід. Абое рабое. Хамякі Гродз. (СНМ).
АБРАІМА. У Абраіма на вячэры. На тым свеце. А ён даўно ўжэ ў Абраіма на вячэры, год сь пяць як памёр. Куляшы Шчуч.
АБРАМА. Пайсці да Абрама. Памерці. Натта моцна хварэў, чуць ні пайшоў да Абрама. Гудзевічы Маст.
Пайсці за Абрама замуж. Памерці. А я вот і ні ведала, што Маруся пашла за Абрама замуш, вечны ёй спокуй. Бенявічы Лід.
АБРОБА. Хай аброба абробіць каго. Выкл. Няўхв. Выказванне абурэння і пажадання нядобрага каму-н. Хай яго аброба абробіць, каб я ўсё на яго дарам рабіла! Крывічы Зэльв. (СНМЗ, 8). Нарабіў!.. Хай яго аброба абробіць такого работніка! І нашто зь ім зьвязаласа. Бабіна Гродз.
АБРУСАМ. Абрусам дарожка. Выкл. Пажаданне, каб хто-н. хутчэй пайшоў, знік. Ідзі, ідзі, абрусам дарошка! Ананічы Дзятл.
АБРЭЗКАХ. Як у кілбасных абрэзках разбірацца. Іран. Зусім не (разбірацца). – Дай памагу табе выбраць сукенку. – Ты разьбіраяся ў іх як у кілбасных абрэсках. Старынкі Шчуч.
Як у свіных абрэзках разбірацца. Іран. Зусім не (разбірацца). Разьбіраяцц ён у гэтай будоўлі як у свіных абрэзках. Задвор'е Зэльв.
АБСЦЭСАМ. Абсцэсам лезці ў вочы каму. Асудж. Прыкладаючы ўсе намаганні, настойліва дабівацца чаго-н., адстойваць сваю думку. Я яму кажу адно, а ён абсцэсам лезя ў вочы, што яго ні было там. Амбілеўцы Шчуч. Вар. вобцасам (вэбсусам, вобсаса, вобсас, обцасам, абцэсам, абсцэсам, абсасам, абцасам) у вочы лезці (кідацца, перціся). ● Першы кампанент фразеалагізма – слова з лацінскай мовы (obcessus 'шалёны, у якім сядзіць
90 👁