на запычку посля роботы, каля пэчы тэпло. Кулякі Іван.
ЗАПІНКА ж. Фартух. Маці подвязала запінку. Харомск Стол. Завяжы хоць запінку, а то сподніцу покаліш. Рамель Стол. Прынесла запінку зеля. Велямічы Стол.
ЗАПЛІШКІ мн. Кузаў воза. Повз ручкі уклаліса доскі, то называлоса заплішкі. Велута Лун.
ЗАПЛОДА ж. Чарва. Паставіў у той улей заплоду. Здзітава ІІ Бяроз.
ЗАПНУТЫ зак. Завязаць фартух. Запну фартуха, і споныця будэ чыста. Агароднікі Кам.
ЗАПОНА, ЗАПОНКА ж. 1. Фіранка. Пут свято маты повісыла на окна новыі запоны. Выжлавічы Пін. Запонкою окно запны, ужэ вэчор. Гальцы Стол. На вокна повісылы капроновы запонкы. Сакалоўка Пін. 2. Заслона. Вэльмо хорошая запонка коло пэчы. Гальцы Стол.
ЗАПОРОЖЖЭ н. зборн. Людзі, якія прыйшлі паглядзець на вяселле. Трэба почастоваты запорожжэ. Чухава Пін.
ЗАПРАЖЫТЭ зак. Засмажыць. Варэво трэба запражытэ добрэ. Сварынь Драг.
ЗАПРУТА ж. Закрутка. Запрутою укрэпляють гальву. Дружылавічы Іван.
ЗАПУЗАЦЕЦЬ зак. экспр. Растаўсцець. Наш дзядзько запузацей, нічого не робячы. Востраў Ганц.
ЗАПУСТ м. Аблога. Такый запуст довго ны горалы. Ляхавічы Драг.
ЗАПУСТЫ мн. устар. Апошняя нядзеля перад вялікім постам. У запусты ілы молочнэ. На запусты можна последній раз танцёваты, бо потом пост будэ. Ляхаўцы Малар.
ЗАПУШЧАТЫ незак. Закапваць. Гэтым лекарством запушчаю вочы. Запроссе Лун.
ЗАПЫКУВАТЫСЬ незак. Заікацца. Пікавый чоловік, бо муцно запыкуваіцьця. Ставы Кам.
ЗАПЫРНЕ н. Клін у коле навоя. Запырне ны дэржыть воротыла. Папіна Драг. Памянш. запэрэнька. Запэрэньку добрэ вложы. Хаціслаў Малар.
ЗАРАННЯ прысл. Рана, на досвітку. Встала зарання, як тылько стало розвіднюваты. Ляхавічы Драг.
ЗАРВАТЫ зак. Вывесці з раўнавагі. Вона мынэ хотіла зарваты. Радаўня Іван.
ЗАРНАТЫЙ прым. Загнаны (пра сабаку). Як собака міцно дыхае, высунувшы языка, то говорать, шо він зарнатый. Казловічы Брэсц.
91 👁