ЗАМАЛЕВАК м. Аловак. Рысоваць добрэ, цяпер замалёвок хватае усякіх. Дзятлавічы Лун. ЗАМАНУЦІСЯ зак. Захацецца. Ёй заманулос купіці шо-небудзь смачнэ. Здзітава II Бяроз. ЗАМЁЖАК, ЗАМІЖЭК м. Узмежак. Папасі карову на замежку. Падлаззе Лях. Заміжэк як бы нывка, полэ коло головного поля. Лукава Малар. ЗАМЕТ м. Агароджа з бярвенняў. Замёт робывся надовго. Літоўск Драг. В ёго ны плоту, ны замёту. Радастава Драг. ЗАМІТЬ ж. Завея. Такая заміть, шо ны выходе з хаты. Корчыцы Кобр. ЗАМУСЬКЫ часу. Быццам бы, амаль. Була я замуськы на тым світы, як слабувала. Макраны Малар. ЗАМХІ мн. Пушок на саматканым палатне. От хорошо полотно, побэрдылось, то совсім нэма замхув. Спорава Бяроз. Вона завшэ хорошо тчо полотно, ныма е еі замхів. Макраны Малар. ЗАНУДЖЭНЫЙ, ЗАНУДЖАНЫЙ прым. Заняпалы, недагледжаны. Заро коровы не зануджоны. Альшаны Стол. От господар, такі занужданый кінь в ёго. Гершоны Брэсц. ЗАНЫЗ м. Ніжняя частка ярма. Заныз поладыв батько, на волах будо ораты. Так говорылы, колы булы волы, колы булы ярма, то булы й занызы. Хаціслаў Малар. ЗАНЭГОДЫТЫСЯ зак. Раздажджыцца. Надовго занэгодылося літось. Павіцце Кобр. ЗАНЮХРЫТЭ зак. экспр. Вельмі захацець, настроіцца на што-н. Занюхрыла у город йіхатэ, чы там ій добрэ будэ? Тут бацько, матэ, братэ, а там хто? Кому потрібна? Сваўынь Драг. ЗАПАДАТЫ незак. Кволіцца, часта хвурэць. Муй малый западав на лёгкі. Ставы Кам. ЗАПЕРАД м. Фартух. Надзень заперада, а то сукенку запоцкаеш. Малахоўцы Бар. ЗАПІК, ЗАПЫК м. Ляжанка за печчу. Запік зробляны з дубовых душчок. Радастава Драг. Прыбыру кроваты, а ты полыжыш на запыку. Выжлавічы Пін. Маты захворіла, на запыку лыжыть. Карсын Іван. Памянш. запічок, запычок. После дорогы на запычку можна погрітыся і оддыхнуты. Заверша Драг. На запычку лыжыть кіт. В. Якаўчыцы Жабін. Пока ны було ліжкув, то спалы на запычках. Залессе Кобр. Батько любыв полыжеты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
137 👁