ЗАКРОПКА ж. Закладванне чарвы. Матка хорошэ робыть закропку. Радзеж Малар.
ЗАКРУТНЯ ж. 1. Прылада, якой зачыняюць дзверы. Ёго хата завждэ на закрутню зачэняна. Субаты Драг. 2. Сукаратка. Ныткэ покрутылыся в закрутні. Радастава Драг. 3. Памылка пры накідванні асновы ў бёрда. Як укінэцца одна і тры ныткі — зробыш закрутню, бо ныправыльно в бэрдо поступалося. Здзітава І Бяроз. 4. устар. Залом. З самого ранку закрутню побачыв у жыті, але боевся чыпэтэ. Сулічава Драг.
ЗАКРЫЛЫНА ж. Перакладзіна над вушакамі. Говорать то шапка в двэрах, то закрылына. Хаціслаў Малар.
ЗАЛАНІЦА, ЗЕЛЕНІЦА ж. Грыб зялёнка. Заланіцы кучамі ростуць. Заполле Івац. Зеленіцы добрэ збіраць. Харава Пруж.
ЗАЛЕГАЦЦА незак. Заходзіцца ад смеху. Так смеюцця, аж залегаюцца. В. Малешава Стол.
ЗАЛЕГЛЯ ж. Аблога. Залежэно поле, чы залегля, лежыть два-тры года. Гарадная Стол.
ЗАЛЕТКОВЫЙ прым. Леташні. Шчэ е залетковуе сало. В. Малешава Стол.
ЗАЛЁКОТІТЫ зак. Задрыжаць. Як зэкнуў на мына, шо я аж залёкотіла. Брашэвічы Драг.
ЗАЛІЖОК м. Гл. залегля. Загрыбэ сіно на заліжкувы, бо дошч находыть. Хмелева Жабін.
ЗАЛОГА ж. Каўнер. У твоім пальтовы хвайная залога. Моталь Іван.
ЗАЛУБЫЦІ мн. устар. Выязныя санкі. Батько бувало рубыв людям залубыці хорошы. Дзмітравічы Кам. Пуд шурыком у нас лыжат старыі залубыці, на іх колысь йіздылы на кірмаш. Індычы Кам.
ЗАЛЫГАЦЬ зак. Залыгаць. Трэба коня залыгаць, бо поеду по дрова. Велута Лун. Бачыш і ёго залыгав до роботы. Кустын Брэсц.
ЗАЛЫГАЧ м. Вяроўка, якой залыгваюць жывёлу. Корову возьму залыгачэм поведу. В. Малешава Стол.
ЗАЛЬВА ж. Маладое шчаўе. Зальва густо пазыходзіла, трэба прапалоць. Падлаззе Лях.
ЗАЛЯДЫТЫ зак. Страціць апетыт. Залядыло малое, йістэ ны хочэ, можэ в магазінэ шо-нэбудзь купэ. Сварынь Драг.
ЗАЛЯЗКО н. Прас. Цётка гладзіла залязком ручнікі. Хатынічы Ганц. Пазыч мне свое залязко. Навасёлкі Лях.
88 👁