ГІРА ж. Валасы. У хлопця кучарява гіра. Казішча Кобр.
ГІРДЗЕЛКА ж. Горла. Нешто у гірдзёлку папала, аж папярхнулася. Гошчава Івац.
ГІЦАЛЬ, ГЫЦЭЛЬ м. абразл. Нягоднік. Той гіцаль ніц ні зробіць, не бойся. Плехава Івац. Во гэты гыцэль у чужэй сад лазыв. Сулічава Драг.
ГІЧАННЕ н. Гл. гечка. Буракі то малыя, а гічанне унь якое. Востраў Ганц. Ідзі прынесі гічанне. Купаўцы Лун.
ГІЧАННІК м. Тое ж. За сённяшнюю ноч гічаннік увесь зваляўся. Кукава Ганц.
ГЛАБЫНА, ГРАБЫНА ж. Драбіна. Глабыну постав добрэ, а то солома ростэрушыцца. Спорава Бяроз.
ГЛЕЕВЫНА ж. Глеістая зямля. Глеёвына на ярыну хароша. Макраны Малар.
ГЛУШОК м. Канец асновы. Глушок — той конэць, шчо кончають сноватэ. Дэ пасма лічать — там чыны, а другі конэць — глушок. Сварынь Драг.
ГЛУШМАН м. абразл. Глухі чалавек. Хоць як скажы, то той глушман не чуе. Цераблічы Стол.
ГЛЫВКІ прым. 1. Дрэнна выпечаны. Глывкі хліб в тэбэ. Страдзеч Брэсц. 2. Слаба скручаны. Глывка нытка ідэ на рушныкы. Радзеж Малар.
ГЛЫНКА ж. Мел. Пэрэд святамы білять хату глынкою. Цюхінічы Брэсц.
ГЛЭЗОВАТЫ прым. Дрэнна выпечаны. Якэйся вдався хліб глэзоваты. Павіцце Кобр.
ГЛЭШЫК м. Маленькая чарачка. Шчо ж з сего глэшыка пыты. Сюды умышчаецца стуко, скуко кут наплачэ. Радзеж Малар.
ГМІНА ж. Камісія. У колхос «Победа» прыехала гміна. Бакуны Пруж.
ГНОЕВЫЛА, ГНОЕВЭЛЭ, ГНУЮВЫЛА мн. Вілы, якімі выкідаюць гной. Гноёвыламы накыдають гный. Вавулічы Драг. Матэ пошла позычэтэ до сусіда гноёвэлэ. Туляцічы Іван. Гнуювыламы у нас называють вылкы, якымы гный кыдають. Крытышын Іван.
ГНЫДНЫК м. Свінакроп. Нарвала гныдныку для свынэй. Бусні Жабін.
ГНЫЛЬ ж. Хвароба дрэва. Чы то гныль, чы то рак схватыв грушу. Хмелева Жабін.
ГНЫЛЕЦЬ м. Хвароба пчол. Одного року на пчол напав гнылець. Макраны Малар.
111 👁