БЫЗГОДУНЫДІЛЯ. Кароткі час. Галя у нас, як кажуть, быз году ныділя. Ялач Драг.
БЫКМУРАВЩКОГО. Пра дужага, але неразумнага чалавека. Усе ў хаці пэрабіў гэты бык Муравіцкого. Макава Ганц.
БЫНАВЫСІЛЛІ. Павольна, марудна (збірацца). Шо ты чухаішса бы на высіллі, даўно пора уже буты каля канторы. Крытышын Іван.
БЫСВЫННІВДОШЧ. Не да твару. Скынь гэты завушныці, бо тобі в іх так хорошэ, бы свынні в дошч. Крамно Драг.
БЫШЛЕМІНВОЗ. Пра вельмі нязграбнае, няўдалае. А гета твоя каляска бы шлёмін воз. Альшаны Стол.
ВАЛВАЛОМ. Многа. С поезда згрузілі вал валом мэшкоў з бульбою, а пшэніцы i ў поміні нема. Бастынь Луи.
ВАЛЫТЫВОДНУКУЧУ. Змешваць розныя рэчы. Трэба розлічаты горох i сачывыцю, а ны валыты всё в одну кучу. Уласаўцы Іван.
ВОДЫНЫЗМУТЫТЫ. Не зрабіць нічога дрэннага. Быры, сынок, кого хочыш у жынкы. Я ўжэ старая i воды ны змучу вам. Уласаўцы Іван.
ВОЛАМХВОСТЫКРУЦЩЬ. Не медь сталага занятку. Не хочэш вучыцца, то после школы пойдзеш волам хвосты круціць. Цна Лун.
ВОРОНЯКАЗЛОВГГЫ. Не ўбачыць па няўважлівасці. Зноў вороняка зловіў, як коровы пасьвіў — у шкоду поўлазілі. Валішча Пін.
ВОРОЧАТЫДУШУ. Выклікаць непакой. Аж душу ворочало, колі од сына весточкі ны було. Дружылавічы Іван.
ВОРОЧАТЫМОЗГАМЫ. Думаць. А ты ворочай мозгамы, чого паны ны хотілы дылыты зэмню. Бездзеж Драг.
ВСВЫННЁЧЫЙГОЛОС. 3 вялікім спазненнем. Прышла на высілле в свыннечый голос i хочэ шосъ побачыты. Уласаўцы Іван.
ВСЫПАТЫВРУКАВПОПЫЛУ. Спаліць, падпаліць што-небудзь. Всыпав він i ім в рукав попылу — згорілы. Вялікі Лес Драг.
ВЭРНУЦЬ (ВАРНУЦЬ) ГОРЫ. 1. Цяжка працаваць. / вэчэром можна забіць дзірку, то ж не вэрнеш горы на своёй робоці. Рубель Стол. 2. Крыўдзіць, нагаворваць. Яе анно пальцом чапі — такіе будзе заўтрэ пры людзех горы варнуць. Макава Ганц
Дадатковыя словы
вэрнўць
84 👁