Старонка 246
◀ / 297 ▶
Хлопчыкі зачыпаемо і за ныт і за бэрдо. Сварынь Драг. ХЛОПЧЯК м. Хлапчук. Мій сын жвавый хлопчяк. Шэбрын Брэсц. ХЛУСТ м. Адыходы пры малацьбе. Собралы хлуст, коб ны розмыло. Шэбрын Брэсц. ХЛЮБА ж. Тонкі лазовы дубец. Помню, як маты мэнэ хлюбою з річкы гнала. Шчытнікі Брэсц. С хлюбой у руках хлопэц ішоў чэрэз поле. Хойнікі Бяроз. Возьмы хлюбу і пасы гусэй. Камянюкі Кам. Скручаная з тонкай бярозкі прывязка, якой прымацоўваюць саху да валоў. Скрутять з бэрозы хлюбу, накладають на ярмо, а от ярма накладають на вула. Радзеж Малар. ХЛЮГ м. Жэрдка. Тэпэр штахэты, а раньчэ булы хлюгы. Радзеж Малар. ХЛЮГА ж. Планка, да якой прымацоўвалі снавалку. Ны мае хлюгы — снувныцю ставыты. А там ныма такых пырэкладув — називаюця хлюгы. Радзеж Малар. ХЛЯБОВЫТЫЙ прым. Худы. То свыны хлябовыты, на іх сала ны будэ. Кустын Брэсц. ХЛЯПА ж. Дождж са снегам. На вуліцы такая хляпа, шчо й носа нельга высунуць. Цераблічы Стол. ХЛЯПАНЭНА ж. Тое ж. Хляпанэна на дворі, ны выйты. Радзеж Малар. ХОВП м. Лапіна. Ховп лісу. Мельнікі Малар. ХОДІК, ХОДНІК, ХОДНЫК м. Палавік. Вытрясы з ходіка пыл. В. Якаўчыцы Жабін. Марыля наслала на пудлогу новые ходнікі. Здзітава II Бяроз. На подлозы лыжав самотканый ходнік. Пугачова Брэсц. Тэпэр мало ткуть ходніков, а больш купляють у лавцы. Рудня Івац. Коло муго лужка лыжыть ходнік. Бярозавічы Пін. Ходнік був хороший. Высокае Бяроз. Я выткала новый ходнык. Рыкавічы Жабін. ХОДЫТЫ незак. Ажыўлена рухацца перад раеннем. Рій вэсэло ходыть. Ланская Малар. ХОЛАН, ХОЛОН м. Капрыз. От, колы до його холон прыдэ, тоды ныц нэ зробыш, покы вон нэ пройдэ сам. Твое холаны надоелі вжэ. Падкраічы Бяроз. ХОЛОНЫСТЫЙ прым. Капрызлівы. Хлопэц холоныстый, у рукі трэ взяты. Падкраічы Бяроз. ХОМХА м. Мямля. Хомху нэ розобраті, шо кажэ. Турная Івац. ХОРОМЫНА ж. Збудаванне. Выіхалэ мэ з лісу, бачымо некых дві хоромынэ стоіть. Брашэвічы Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 297 ▶