шава Стол. Хвайный будэ зять, ны выпускай ёго з рук. Кавярдзякі Брэсц. Файнэ пальто купыла я собі. Маціевічы Жабін.
ХВАЛДЭ, ХВАНДЫ мн. Зборкі ў ніжняй частцы вопраткі. Якыі ныхорошы хвалдэ тэ зробыла. Закозель Драг. Некалі бабы свое споніцэ ў хванды горнулі, коб було хвайно. Раздзялавічы Ганц. Трэба зробэты хванды, схвандоваты. Ляхаўцы Малар.
ХВАЛЁГО м. іран. Хвалько. Гэты хвалёго ныц нэ зробыть. Падкраічы Бяроз.
ХВАЛЮК м. Тое ж. От дэ вжэ хто хвалюк! Горск Бяроз.
ХВАНАБЭРА м. і ж. Фанабэрыстая асоба. Такая стала хванабэра, шо з фігою до носа ны подступысся. Хмелева Жабін.
ХВАНТЭНА прысл. Да твару. Ото хвантэна, шчыльнынько, хорошэ, ны так, як опанчя. Цераблічы Стол.
ХВЕЙЧАР м. Фельчар. Мне галава баліць, пайду к хвейчару па лякарства. Заліпенне Лях.
ХВОІНА ж. зборн. Сасна, сасоннік. У нашому лісы много хвоіны. Юхнавічы Іван.
ХВОСТ м. Корань у расліны. Нэ покідай буракі с хвостамі, одрэзвай. Гэто ў цукрового бурака доўгі хвост, а ў кормового не. Валішча Пін.
ХВОСТ м. Апошні дзень вяселля, у які дзеляць каравай. Як хвост, то коровая делять. Валішча Пін.
ХВЭЙНІК м. Гл. хвоіна. Зэлёніцы браті трэба в хвэйніку. Азарычы Пін.
ХВЭСТРОТЫ мн. Жаночыя чаравікі на высокіх каблуках. У бабы е шчэ старыі хвэстроты. Спорава Бяроз.
ХІЖЫ прым. Слабы. Ой, знаеце, ён ужэ саўсім хіжы, доктар сказаў, кап заўтра дадом забралі. Доўгае Івац.
ХІЗОК м. Гарышча. Залезь на хізок паглядзі. Малахоўцы Бар. Скінь сена з хізка. Перунова Лун.
ХІТАТЫСА, ХІТАТІСА незак. Хістацца. Як вэтёр подуе, дак дэрэво зразу хітатыса почынае. Валішча Пін. Колок у плоті хітатіса будэ. Сакалоўка Пін.
ХЛЁХОНУТЫ зак. экспр. Засмяяцца. Як хлёхонулы всі. Сіманавічы Драг.
ХЛІБЭЦЬ м. Бохан. Прынэсы хлібэць. Шэбрын Брэсц.
ХЛОПЧЫК м. Вінт. Хлопчыка трэба подкрутыты, да всё. Ляхавічы Драг.
ХЛОПЧЫКІ мн. Маленькія драўляныя трысцінкі, якімі мацуюць унізе петлі шнуркоў, што трымаюць ніт
95 👁