Старонка 241
◀ / 297 ▶
УПОР м. Упарты чалавек. Такі ўпор, ныкого ні слухае. Падкраічы Бяроз. УПОРЫНЫ мн. Брусы, якія ўпіраюцца ніжнім канцом у папярочныя бэлькі, а верхнімі падтрымліваюць вільчак. Упорыны трэба ставіты добрые, моцные. Лагішын Пін. УПУХА ж. Пласт сена, які абвісае са стога. Упуха упустэлася. Радастава Драг. УПУХА ж. Абшыўка ў кажусе. Упуху ду чорнуго кожуха робять білу. Бабічы Кам. Памянш. упушка. Я хочу собі зробыты кожух з упушкою. Кустын Брэсц. УПЭРШ прысл. Спачатку. Шчо ты ўпэрш рабіла? Роўбіцк Пруж. УРАД м. абрад. Сваякі жаніха, якія прыязджаюць да маладой. Ужэ ўрад поехаў. Адвержычы Стол. УРЕЧОК м. Паліто ці армяк з саматканага сукна. Діт зымою носыть свуй старый уречок. Індычы Кам. УРУН м., УРУНА ж. Рунь. На уруны позно осэнню скотыну пасуть. Валішча Пін. Урун — то озімые ўзыйдуць. Рубель Стол. З уруны стожка нэ кладуть. Каўбы Пін. УСМЫКАТЫ незак. Уцягваць. Усмыкаты нытку ў голку. Усмыкаты сено ў хлеў. Валішча Пін. УСНІЦА ж. Асцюк у жыце. Усніца ў око ўпала. Рубель Стол. УСТЫЛКА, УСЦЕЛЬКА ж. Вусцілка. За місяць устылку згноів. Кустын Брэсц. Положы усцельку з сукна в чобот. Вялікая Гаць Івац. УСЯДНО прысл. Усё роўна. Я ўсядно пярамагу яго. Агарэвічы Ганц. УТАЛОВАТЫСЯ зак. Моцна стаміцца, змарыцца. Уталовався за дань коло таі роботэ. Субаты Драг. УТЁР, УТОР ж. Жалабок у ніжняй частцы бочкі, у які ўстаўляецца дно. Шоб уставітэ дно, трэба зробэтэ утёр. Павіццё Кобр. Утор — гэто такій вырэз у бочцы. Камароўка Брэсц. УТОРІК прысл. Пазалетась. Уторік я жэв у сэловэ. Арэхава Малар. УТОРОПЫТЫСЯ зак. Угледзецца, уставіцца поглядам. Чого він уторопывся на мына? Субаты Драг. УТОЧНЫЙ прым. Папярочны (пра нітку, якая ідзе на ўток). Попэрок основы — уточная нытка. Здзітава I Бяроз. УТРАВЕТЫСЯ, УТРАВЫТЫСЯ зак. Унадзіцца, панадзіцца. Утравевся в гурот, ек вэпрык у бульбу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 297 ▶