УКРАСКА ж. Масць. Украска субакі була хорошая. Казловічы Брэсц.
УКРІП м. Кіпень. Стукнув пу куструлі, а укріп мні на гочы, упарылася вся. Пажэжын Малар.
УКРУНУТЫ зак. Адламаць. Укрунуты хлеба кавалок. Падкраічы Бяроз.
УКРУТОВАНКА, УКРУЧВАНКА ж. Вялікая хустка. Завяжы укрутованку. Дзераўная Стол. На бабулі була укручванка. Вулька Лун. Купіла хвайну укручванку. Дзяніскавічы Ганц.
УЛАМАТІ, УЛАМАТЫ зак. Адламаць. Трэба уламаті кусок хлеба. Сінкевічы Лун. Уламаты скорынку хлеба. Валішча Пін.
УЛЁЖАТЫ зак. Вылежаць. Полотно добрэ ўлежало на поплаўцу. Валішча Пін.
УЛІЙ м. Алей. Пулій уліём картоплі. Пелішча Кам.
УЛІЙНЫЦЯ ж. Посуд на алей. То колысь улійныці булы, а тэпэр нэма тых улійныць. Макраны Малар.
УЛЬ м. Вулей. Уль новый поставылы в садку. Пугачова Брэсц.
УЛУМОК м. Непаваротлівы чалавек. Ах, ты, улумок. Слабажаны Бар.
УЛЯК м. Спалох. Захворэло з уляку дытя, мусіть, бо ныяк уночы нэ спіть, крычыть усэ, ускакае. Валішча Пін.
УМОЧАНКА ж. Яечня. На сніданне напыклі ўмочанкы. Лышча Пін.
УМОЧАННЕ н. Тое ж. Дай мні умочання. Ботава Пін.
ЎНЬДЕКА, ЎНЬДЗЕКА прысл. Там. Уньдека брама, ідзі, зачыні. Плехава Івац. Уньдзека паляцелі гусі. Задуб'е Ганц.
УПОДОБУ прысл. Даспадобы. Купіла от платте, було мне ўподобу. Горталь Івац.
УПАЛ м. Спёка. У такі ўпал лепш нэ выходыты з тэньку. Каўбы Пін.
УПЁРЫЦЬ зак. экспр. Моцна ўдарыць. Уперу я цябе кіем. Навасёлкі Лях.
УПІРЫСТЫ прым. Упарты. Конь упірысты. Велямічы Стол.
УПОВЫВАЧ м. Палатняная лента, якой спавіваюць дзіця. Возьмы уповывач, сповы дытя. Кустын Брэсц.
УПОМЫТОК м. Успамін. Хорошэ высілле справыв, будэ всім упомыток. Сіманавічы Драг.
85 👁