Т
ТАБАРЭЗІК м. Табурэтка. Каля стола стоялі два табарэзікі. Мазуркі Лях.
ТАБАРЭТКА, ТУБАРЭТКА ж. Тое ж. Дзед зрабіў прыгожую табарэтку. Тартакі Бар. Пуломаную тубарэтку спалылы. Клейнікі Брэсц.
ТАВАР, ТОВАР м., зборн. 1. Каровы. Заўтра нам товар пасці. Цераблічы Стол. У нашум колхозі тэпэр добры товар годуецца. Церабяжоў Стол. На прыёмны пункт прывелі багато товару. Сямігосцічы Стол. Сэргій с Хвэдором пасвылы товар. Боркі Пін. У недзелю я пасціў товар. Чарабасава Лун. Зара будзе цепло да погонём товар пасьціць. Велута Лун. 2. Свойская жывёла наогул. Товар стаў на стойло, бо выпаў снех. Купаўцы Лун. А тавару ў мяне мала ў хлеве. Малахоўцы Бар.
ТАКВЕЛЯ прысл. Столькі. Сёння ён спаў таквеля як учора. Мазуркі Лях. Чакаць таквеля я не згодна. Навасёлкі Бар.
ТАКМАН, ТАКМАНЬ прысл. Цяпер, нядаўна. Такман я была в лавцы. Навасёлкі Пруж. Такмань ездзіў я дамоў. Скорцы Пруж.
ТАКІВСЬКЫЙ прым. Найбольш зручны ў дадзены момант. Ныма в мынэ таківського ножыка. Вулька Сіманаўская Драг.
ТАЛЕЖ м. Талерка. На столі стояв повный талеж картоплюв. Трудавая Іван.
ТАЛІРОК м. Тое ж. Я рузбыв талірок. Ваўкаставец Кам.
ТАЛОК м. Натоўп. Калі распісвалі маладых, то людзей цэлы талок сабраўсё. Слабажаны Бар.
ТАЛЭПА ж. Месца, крыху прыкрытае снегам. Вэсною місцямэ їіхав пэском, місцямэ талэпою. Арэхава Малар.
ТАЛЁХАТЫ незак. Абгаворваць. Цэлы дэнь оно й знають, шчо языком талёхаты. Валішча Пін.
ТАМАКА, ТАМЭКА прысл. Там. Тамака было многа людзей. Зубелевічы Лях. Тамэка оно одна корова ходыла. Валішча Пін.
ТАМАЧКА, ТАМЕЧКА прысл. Тое ж. Тамачка ля лесу почынаецца канава. Дзяніскавічы Ганц. Тамечка за речкою вельмі хорошее месцэ. Навасёлкі Пруж.
ТАМБУР м. Падстаўка для вядра каля калодзежа.
85 👁