СЫСЬКА ж. Матачнік. Сыська вжэ вэлыка, гляды, коб нэ выйшла матка, а то будуть роітыся пчолы. Ланская Малар.
СЫТА ж. 1. Вада з мёдам. От чэцверга до суботы нічого не кушаюць, толькі тую сыту. У цёпленькой водзе росколоцяць мёду і п'юць. Харомск Стол. 2. Страва з кавалачкаў хлеба, пакрышаных у салодкую ваду. Сыта смачная, діты еі раній любылы, топіро то чоколад, то цукеркі. Хмелева Жабін. 3. Страва з цёртага канаплянага семя. Высушыла коноплі, потовкла, розвэла на воде, то зовэм сыта. Варымо шэ гороховую сыту на помінкі. Бастынь Лун.
СЫТНЫК м. Чарот. Муй батько накусыв хвуру сытныку. Макраны Малар. У нас на берозі мнуго сытныку. Діты ёго рвуть і ідять. Спорава Бяроз.
СЫТЫЙ прым. 1. Тлусты. Як зварыш з доброго мяса, то сытый боршч, хоч стань на том боршчу. Харомск Стол. 2. Адкормлены, тоўсты. Сыты гэты чоловік, а був жэ худызны. Матыкалы Брэсц.
СЫЧЫКІ мн. Смажаная бульба. Добрые цепер сычыкі, аж хрусцяць. Любань Лун.
СЭКАЧ м. 1. Сякач. Возьмы сэкача і посэчы коровам бураків. Гальцы Стол. 2. Прылада капаць бульбу. Сэкач буў тупы, ны ішоў у землю. Баравікі Лун.
СЭЛЮХ, СЭЛЯХ м. Качар. То качка, а то сэлюх. Сварынь Драг. Сэлях дэсь отстав, качкы коло хаты, а ёго ныма, коб машына ны забыла. Барычэвічы Пін.
СЭРЦА, СЭРЦЭ н. Стрыжань. Сэрца ў карандашы зламалася. Дзераўная Бар. Вырвалі моркву, а ее усэ сэрцэ потрухляло. Хваросна Пін.
СЯВКОТІТЫ незак. Пішчаць. Малыі гусынята сявкотять, гусыня сявкотыть. Радзеж Малар.
СЯХОТІТЫ незак. 1. Бліскаць. Дывыся, як шось сяхотыт. Чвіркі Кам. 2. Блішчаць. Брошка аж сяхотыть. Кустын Брэсц.
СЯХОТНЯ ж. Маланка. Цілу ныч сяхала сяхотня. Чвіркі Кам.
С'ЯЧЫК м. устар. Брошка. Вона прышпіліла на свою сукенку с'ячык. Рубель Стол.
74 👁