СУХЫНЫ мн. Высокае сухое поле. Шо там вродыцця, то ж сухыны. Літоўск Драг.
СУЧКА ж. 1. Невялікія санкі. Діты до самого вэчура спускалыся з горы на сучцы. Моталь Іван. Мы з сучкамы пошлы в ліс по дрова. Карсынь Іван. 2. Падсанкі. Як вэзуть дэрэво, то на сучці. Здзітава І Бяроз. Сучку прычэпіў до саней. Велута Лун. Прывяжы сучку до санок, будэм возэтэ ліс. Дзмітравічы Кам. 3. перан. Від гальштука (бабачка). Лёня сам зрабіў сучку до рубахі. Дабучын Пруж.
СУЧОК м. Вузел. Завяжы міцно сучка. Рагозна Брэсц.
СУШАЛЬНЯ ж. Сушыльня. У сушальні сохнув лён. Ляхаўцы Малар.
СУШЧЫК м. 1. Акрайчык. З'їш сушчыка, у тэбэ здоровэ зубэ. Павіцце Кобр. 2. Сухарык. Сёні ў лаўку сушчыкоў прывезлі. Любань Лун.
СУШЬ ж. Вашчына. Ставлю в вабнык сушь для прыманкы. Радзеж Малар.
СХАВАНЬ ж. 1. Захаванне. Отдам тобі грошы на схавань. Корчыцы Кобр. 2. Месца, дзе хаваюць што-н. Знайшла дэ зробыты схавань. Корчыцы Кобр.
СХВАНУТЫ зак. Схапіць. Схванув чоловіка за руку. Радзеж Малар.
СХЛЯБЛЫ прым. З апалымі бакамі (пра жывёлу). Твоя корова вэльмі схляблая. Гершоны Брэсц.
СХОЛОНУТЫ зак. Ахалодаць. Вжэ суп зусім схолонув, а він сыдыть за кніжкою. Кустын Брэсц.
СХРОН м. Сховішча. В вуйну хувалыся уд бумбёжкы в схрон. Кавалікі Кам.
СХУНЯ ж. Палатняная торба для зерня, з якой сеялі ўручную. Со зрэбного полотна шылі схуні, з іх сеялі. Бастынь Лун.
СЦЕЖАРОК м. Танцпляцоўка. Усю ноч на том сцежарку скакалі. Цераблічы Стол.
СЦІБРЫТЫ, СЦІБРЫТЭ зак. груб. Украсці. Гляды, коб діты нычого ны сцібрылы. Кустын Брэсц. Глядэ, шоб в тыба грошэ ны сцібрылэ. Субаты Драг.
СЦІРКА ж., СЦІРОК м. 1. Ручнік для посуду. Пудай чысту сцірку. Корчыцы Кобр. Возьмы сцірок і вытры ложкі. Лоўча Лун. 2. Ануча. Сцірком маці муе подлогу. Давыд-Гарадок Стол.
СЦЮРТА ж. Сцірта. Вы будзяце салому вазіць, а Костусь у сцюрту кідаць. Падлаззе Лях.
СЦЯНКУВКА ж. Печка. Трэба руспалыты сцянкувку. Ваўкаставец Кам.
79 👁