СУКАЧ м. Тое ж. Сукач стоев на лавце. Арэхава Малар.
СУКНЯ ж. Сукенка. Мы кажэм сукня, а молодыі скажуть платте. Ботава Пін. Одзень гэту сукню. Кароцічы Стол. Хороша сукня в гэтоі деўкі. Велута Лун.
СУКРАК м. Вузел на нітцы. Нытка вельмі перекрутыласа, сукраков много. Хваросна Пін.
СУКРУТ м. Тое ж. Знов сукрут скрутывся. Орлавічы Драг.
СУКРУТКА ж. Тое ж. Сукрутка можэ скрутытыса, ек мотаеш. Адрыжын Іван.
СУСНЫНА ж. Сасна. Суснына рустэть на пысковы. Макраны Малар.
СУТКІ, СУТКЫ мн. Гл. судачкі. У нашой вёсцы суткі зусім малые. Люсіна Ганц. Суткы булы малыі, навот віз ны пруходыть. Пажэжын Малар.
СУТУНІТЫ незак. Змяркацца. Ужэ сутуніе. Ялач Драг. Рано сутуніе вжэ. Радастава Драг.
СУФІТ, СУФЭТ м. Столь. У комнаце пакрасілі суфіт. Навасёлкі Бар. Суфэт був аж чорный од сажы. Харсы Брэсц.
СУХАПАРАМ прысл. Хутка. Як ты так ходзіш сухапарам. Навасады Бар.
СУХАРЫК м. 1. Коржык. У сухарыкі іец наб'юць богато і сметаніны нальецца. Харомск Стол. 2. Сухі нараст па краях бохана. Дай одломню сухарыка од хліба. Спорава Бяроз.
СУХАРЭБРЫК м. экспр. Вельмі худы чалавек. Унь пайшоў такі ж сухарэбрык. Слабажаны Бар.
СУХІ прым. 1. Нішчымны. Варым сухыі картоплі. Ляхавічы Драг. 2. Не тлусты. Сухое мнясо. Адрыжын Іван.
СУХОПАРКАМ, СУХОПАРКОМ прысл. Сухама. Мусыть, сухопаркам пырыбулы, покуль мама прыіхала. Стаўкі Бяроз. Жінка ёму сніданне ныколы ны варыть, сухопарком поісць і побіг на роботу. Валішча Пін.
СУХОПЭРКА ж. Бульба, звараная з лупінамі. Люблю есці сухопэрку з молодым гурком. Лінова Пруж.
СУХОТА ж. Сухоты. Каб на цебе сухота напала. Велута Лун.
СУХОТНІК м. Бяссмертнік. В городы рослы сухотнікы. Астрамечава Брэсц.
СУХОТНЫК м. Старасцень (лекавая трава). Напылася сухотныку і удразу пуліпшало. Макраны Малар.
87 👁