СТОЛІК м. Шуфлядка. Одсунь столыка, мо туды положыла ныткы. Заверша Драг. СТОЛЭЦЬ, СТУЛЭЦЬ м. Гл. столка. В хаты столэць і табурэтка. Дружба Брэсц. Прынысы стулэць з кухні. Астрамечава Брэсц. СТОЛЯ ж. Столь. Простая столя, а хорошэ в хаті. Харомск Стол. СТОНОВКІЙ прым. Непраточны. Вода там стоновка давно. Бастынь Лун. СТОНОГА ж. Макрыца. Я так боюся, як убачу стоногу. Корчыцы Кобр. Стоног мныго у кутковэ. Дзмітравічы Кам. СТОПНЯК, СТУПНЯК м. Кветканоснае сцябло. Стопнякы позрываты на цыбулі нызабудь но. Матыкалы Брэсц. Ступнякэ на шчав'юху, на цыбулі. Радастава Драг. СТОПЭЦЬ м. Слупок. Стопці в ганку тожэ дырывлены. Ляхаўцы Малар. СТОРОНА ж. Застаронак. Вжэ повна сторона снопів. Гершоны Брэсц. Добрый господар, вжэ в ёго повна сторона сіна. Стаўкі Бяроз. СТОРЧАК м. Дрэва з абламанымі сукамі. Такая лоўка яблынка була, а зараз одын сторчак остаўся. Судзілавічы Бяроз. СТОЯК м. Вушак. Стояк гэты заменілі, як хату перасыпалі. Дзераўная Бяроз. СТОЯН м. 1. Сухі колас у жыце. Жыто нечого нэ уродзілос, стояной много. Шылін Бяроз. 2. Нязжаты колас. Стояны осталіс на полі. Шылін Бяроз. СТРАБЫНА, СТРАМЫНА, СТРАМЭНА, СТРОМЫНА ж. Лесвіца. Трэба поставыты страбыну да стоптаты сіно на вышкі. Аўсямірава Стол. Быры страмыну і лізь на стовба. Карсынь Іван. Прынэслы страмыну і поставылі еі до стыны. Моталь Іван. Зробэ нову страмэну. Брашэвічы Драг. Добрэ, шчо коля хаты стояла стромына, то залізлы на стрыху, ны далы вітру скінуты усю чырыпыцю. Какорыца Драг. СТРАМЕНКЫ, СТРАМЭНТЫ мн. Барвінак. Вжэ цвытуть страменкы. Лапацін Пін. Страмэнты ідуть на вэнкы. Там жа. СТРАПНЭК м. Зрэбнае палатно нізкага гатунку. Страпнэк — вуно нехорошэе полотно, ріткое. Сварынь Драг. СТРАХ м. Пудзіла. В городы страха поставылы, коб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁